Люблінскі Інстытут біятэхналогіяў BioMed вырабіў першы ў свеце прэпарат ад COVID-19. Папярэднія даследаванні пацвердзілі яго эфектыўнасць. Лек будзе зарэгістраваны пасля клінічных даследаванняў і вызначэння яго дазіроўкі. Пра гэта паведаміў член праўлення карпарацыі BioMed Lublin Пётр Фіц:
-Лабараторныя даследаванні пацвердзілі, што гэты прэпарат нейтралізуе каранавірус. Бяспека і эфектыўнасць такога роду тэрапіі ўжо даказаная. У сувязі з гэтым у ходзе клінічных даследаванняў мы чакаем не столькі пацверджання эфектыўнасці, колькі вызначэння дазіровак, што дазволіць нам эфектыўна ўжываць лекі.
Люблінскі прэпарат створаны ў выніку фракцыянавання плазмы пацыентаў, якія вылечыліся ад COVID-19 або перахварэлі ім бессімптомна. На рынку новы прэпарат можа быць даступны ўжо ў пачатку наступнага года.
IAR/эж