Харчовую каштоўнасць гарбуза і яе лекавыя ўласцівасці нельга пераацаніць. Гарбуз – гэта гародніна, багатая вітамінамі і мінераламі, асабліва неабходным мужчынам цынкам, і ў той жа час у ім мала калорый. Свежыя гарбузовыя семачкі дапамагаюць пазбавіцца ад паразітаў.
Дыетолаг Магдалена Чырында-Каледа пацвярджае карысны ўплыў гарбуза на арганізм чалавека.
-Гарбуз, перш за ўсё з увагі на свой колер, утрымлівае шмат бэта-каратыну. Гэта аранжавы фарбавальнік, дзякуючы якому гарбуз мае такі прыгожы аранжавы колер. Што гэта за бэта-каратын? Гэта такі папярэднік вітаміну А ў нашым арганізме. Ён ідэальны ў гэтую пару году. Па-першае, бэта-каратын пазітыўна ўплывае на наш імунітэт. Гэта антыаксідант, які абараняе наш арганізм ад розных хваробаў, у першую чаргу ад раку. Антыаксіданты таксама абараняюць наш арганізм ад прастуды. Таксама гарбуз утрымлівае вітаміны Е і С. Адна і другая вітаміны – гэта моцны абаронца ад прастуды. Акрамя самога гарбуза варта ўзгадаць пра гарбузовыя семачкі, якія ўтрымліваюць нямала тлушчу, але карыснага. Таму ў іх можна знайсці кіслоты амега-3, але таксама шмат жалеза.
Аўтарка блогу Herbamea Агнешка Завіска тлумачыць, што ўсе гарбузы карысныя для здароўя, але розныя гатункі ўтрымліваюць розныя колькасці вітамін і маюць іншыя ўласцівасці. Адным з найбольш распаўсюджаных гатункаў гарбуза з’яўляецца хакайда, які ўтрымлівае ў сем разоў больш бэта-каратыну, чым іншыя гатункі гарбузоў – кажа дыетолаг.
-Праўда, яго мякаць утрымлівае менш вады і мае няшмат тлушчу, таму яна падыходзіць для людзей, якія клапоцяцца пра сваю фігуру. Варта таксама ведаць, што ў 100 гр гарбуза хакайда ажно 1/3 дзённай нормы на бэта-каратын. Гэты гатунак гарбуза можна доўга захоўваць без страты вітамінаў.
Іншым папулярных гатункам гарбуза з’яўляецца мускатны. У ім больш калорый і вуглевадародаў, але ў 100 гр утрымліваецца 20% дзённай нормы вітаміну С.
Іншым цікавым гатункам з’яўляецца макаронны гарбуз. Акрамя таго, што з яго можна рабіць гарбузовыя макароны, то гэты гарбуз узмацняе нервовую сістэму – кажа Агнешка Завіска.
-Таму што ён запэўнівае высокі ўзровень магнію. У 100 гр гарбуза ўтрымліваецца 11 мг магнію, які карысна ўплывае на нервовую сістэму, цягліцы і лагодзіць стрэс. У макаронным гарбузе таксама ёсць калій, якога дастаткова, каб палепшыць працу нырак і мачавога пухіра. Але ў ім мала вітаміна А, Е і С.
Экспертка кажа, што калі нехта хоча ўзмацніць свой зрок, то павінен выбіраць гарбуз са светлай і цёмна-аранжавай мякаццю, бо тады ёсць упэўненасць, што ў сярэдзіне ёсць шмат бэта-каратыну. Ён таксама паляпшае стан скуры і валасоў.
Таксама гарбуз утрымлівае альфа-каратын, што важна для здароўя чалавека – дадае Агнешка Завіска:
-Альфа-каратын перадухіляе катаракту, запавольвае працэсы старэння, павялічвае імунітэт і змяншае рызыку з’яўлення сарцова-сасудзістых захворванняў. Менавіта так дзейнічае альфа-каратын. У гарбузе ёсць таксама вітамін С, які ўраўнаважвае халестэрын, змагаецца з вольнымі радыкаламі, адказнымі за ракавыя клеткі. І канешне стымулюе вытворчасць калагену, дзякуючы якому паляпшаецца эластычнасць скуры.
Ну і на канец абавязкова трэба сказаць, што гарбузовыя семачкі прадухіляюць развіццё прастатыту. Гэта звязана з высокім утрыманнем у насенні лёгка засваяльнага цынку. У мужчын у балканскіх краінах, дзе ядуць шмат гарбузовых семак, колькасць выпадкаў гэтага захворвання значна меншая. Акрамя таго, цынк станоўча ўплывае на валасы і пазногці абодвух палоў. Акрамя таго, гарбузовыя семачкі аказваюць супрацьпаразітарнае дзеянне.
ав
слухайце аўдыё