Беларуская Служба

Каплічка Шчаслівага вяртання ў Палянках(ФОТА)

02.10.2020 16:12
Гэта месца, у якім бяшчадскія турысты дзякуюць за шчаслівае вяртанне.
Аўдыё
  • Каплічка Шчаслівага вяртання ў Палянках.
    .
Каплічка Шчаслівага вяртання ў Палянках.Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сёння я прапаную пазнаёміцца з адным з самых вядомых месцаў у горах Бяшчады, то бок з Каплічкай „Шчаслівага вяртання”, якая знаходзіцца на тэрыторыі былой вёскі Палянкі (Polanki). Аб’ект размешчаны на высокім беразе горнай ракі Салінка(Solinka) па дарозе з вёскі Бук(Buk) у вёску Тэрка(Terka).

Каплічка Шчаслівага вяртання ў Палянках. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Каплічка Шчаслівага вяртання ў Палянках. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Каплічка „Шчаслівага вяртання”, якую называюць таксама „Кібаковай каплічкай” – гэта адзін з найбольш славутых гэткіх аб’ектаў у Бяшчадах - вядомы амаль кожнаму аматару гэтага дзікага рэгіёну паўднёвай Польшчы.

Каплічка „Шчаслівага вяртання” ў Палянках невялікае, простае збудаванне, якое, на першы погляд, не адрозніваецца ад іншых падобных. Аднак тыя, хто спыніць аўтамабіль, здзіўлены прысутнасцю нечаканага аб’екта ля самой дарогі, а калі падыдзе бліжэй, пераканаецца, што гэта асаблівае месца. Дарэчы, побач з каплічкай знаходзіцца невялікая стаянка, дзе можна пакінуць машыну. 

Каплічка Шчаслівага вяртання ў Палянках. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Каплічка Шчаслівага вяртання ў Палянках. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Перад каплічкай пастаянна гараць свечкі. Турысты пакідаюць тут свае ахвяраванні: ружанцы, бранзалеты, пярсцёнкі, соскі, а нават манеты „на ўдачу”.

Каплічка „Шчаслівага вяртання” ў Палянках – гэта незвычайнае і таямнічае месца.
Існуе некалькі легендаў, калі гаворка ідзе пра дату ейнай пабудовы і прычыну, па якой яна была ўзведзена.

Каплічка Шчаслівага вяртання ў Палянках. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Каплічка Шчаслівага вяртання ў Палянках. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Паводле адной з іх, каплічку ў 1896 годзе пабудаваў Міхал Краеўскі(Michał Krajewski) – прадстаўнік роду, які валодаў гэтымі землямі з XVI стагоддзя. Паводле легенды, Міхал Краеўскі аднойчы паехаў па справах у непадалёкую вёску Цісна(Cisna). Ужо сцямнела, калі ён вяртаўся назад. У нейкі момант, па незразумелых прычынах коні спалохаліся і зацягнулі ўвесь экіпаж у прорву. Экіпаж разбіўся на дробныя кавалкі, коні загінулі. Аднак уладару і ягонаму фурману пашанцавала. Фурман зачапіўся за куст недзе ў палове схіла, а ягоны пан схапіўся за дрэва на самым пачатку, так што можна сказаць, што ён зусім не ўпаў. Калі мужчыны вярнуліся назад на дарогу, Краеўскі паабяцаў, што ў падзяцы за цудоўнае выратаванне пабудуе ў гэтым месцы каплічку.

Каплічка Шчаслівага вяртання ў Палянках. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Каплічка Шчаслівага вяртання ў Палянках. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Паводле іншай легенды, у 1848 годзе фурман Кібак ехаў на возе, запрэжаным валамі, з вёскі Явожэц (Jaworzec) у Палянкі. У моманце, калі дарога небяспечна наблізілася да высокага берага Салінкі і звузілася, фурману прыйшлося размінуцца з падраздзяленнем царскіх войскаў, адпраўленых для падаўлення паўстання ў Венгрыі. Салдаты спяшаліся і вырашылі дапамагчы фурману. Яны перасунулі воз на ўскраіну дарогі, але зрабілі гэта кепска, таму што ён разам з валамі зваліўся ўніз. Толькі Кібак цудам выжыў. Пасля трагічная здарэння мужчына ўзвёў у гэтым месцы каплічку. Адсюль і назва „Кібаковая каплічка”.

Каплічка Шчаслівага вяртання ў Палянках. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Каплічка Шчаслівага вяртання ў Палянках. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сёння Каплічка „Шчаслівага вяртання” стаіць самотна на высокім берагу Салінкі ў бязлюднай вёсцы. Аднак яна не дазваляе людзям забыць пра сябе. Сваёй зусім нечаканай прысутнасцю прымушае турыстаў спыніць аўтамабілі, запаліць свечку і памаліцца.

Каплічка Шчаслівага вяртання ў Палянках. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Каплічка Шчаслівага вяртання ў Палянках. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Унутры каплічкі быў змешчаны цудоўны верш Вяславы Квінта-Кочан(Wiesława Kwinto-Koczan) пад загалоўкам: „Каплічка Шчаслівага вяртання”.

Na wysokim piętrze, jakby szykując się do lotu,
stromym daszkiem nakryta Kapliczka Szczęśliwego Powrotu.

Pod nią rzeczne wiry na kamieniach brzęczą.
Wędrowcy świecę palą z wiadomą intencją.

Pomóż wrócić do domu z bieszczadzkich wykrotów
Samotna biała Kapliczko Szczęśliwych powrotów.

Гэта малітва да крытай стромкім дахам, адзінокай белай каплічкі, якая стаіць на высокім берагу горнай ракі. Гэта просьба аб шчаслівым вяртанні дадому з бяшчадскіх нетраў.

Каплічка Шчаслівага вяртання ў Палянках. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Каплічка Шчаслівага вяртання ў Палянках. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Побач з аб’ектам, уніз да Салінкі, вядзе лясная сцяжынка, з якой можна палюбавацца панарамай горнай ракі і навакольнай прыродай.

Каплічка „Шчаслівага вяртання” - гэта адно са знакавых месцаў у Бяшчадах. Варта яго наведаць па розных прычынах, перш за ўсё, каб падзякаваць за ўласныя шчаслівыя вяртанні.

Анна Задрожна




Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу