Сёлета акцыя «Грынпісу Польшчы» стартуе ажно восьмы раз.
Так атрыманыя сродкі арганізацыя прызначае на праекты, прысвечаныя насякомым-апыляльнікам – гаворыць Кшыштаф Цібар з «Грынпісу»:
-Гаворыцца ўсынаві пчалу, але насамрэч гаворка пра цэлае мноства такіх насякомых. Для апылення патрэбныя не толькі мядовыя пчолы. Ёсць дзікія пчолы, чмялі, матылькі. Цэлы шэраг насякомых, якія, на жаль, з-за чалавека апошнімі дзесяцігоддзямі пачуваецца значна горш. А мы папулярызуем дзейнасць, якая павінна палепшыць іх сітуацыю. Ад апылення залежыць значная частка нашага жыцця.
Сёлета акцыя нават у тытуле падкрэслівае значэнне матылькоў: «Усынаві пчалу, таксама матылька». Кшыштаф Цібар тлумачыць, што матылькі важныя па некалькіх прычынах. Негатыўныя навакольныя ўмовы асаблівым чынам шкодзяць матылькам. З аднаго боку, гэта пытанне выкарыстоўвання пестыцыдаў, з іншага, кліматычнага крызісу. У Польшчы жыве каля 3 тысяч гатункаў матылькоў, як дзённых так і начных.
Паводле эксперта «Грынпісу», матылькі сведчаць пра біялагічную разнастайнасць сярод апыляльнікаў, таму сёлета яны асаблівым чынам прысутныя ў кампаніі.
У рамках сёлетняй акцыі плануецца стварэнне «Сеткі жыцця». Цяпер ідзе збор сродкаў, а вясной праект будзе рэалізоўвацца.
-Гэты праект будзе рэалізоўвацца з навукоўцамі з Беластоцкага ўніверсітэту. Кожны бачыў паляну з кветкамі. Такія паляны таксама пачалі паяўляцца ў гарадах. Сетка жыцця складаецца з такіх палянаў, але люксавых. Традыцыйная паляна часцей за ўсё служыць дарослым асобнікам насякомым, дзе яны збіраюць пыльцу, нектар. Сетка жыцця – гэта паляны, якія служылі б цэламу жыццёваму цыклу. То бок, у выпадку матылькоў там сваё месца знойдуць гусеніцы, якія будуць мець, чым харчавацца. Бо гэта іншыя кветкі, чым патрэбныя дарослым насякомым. Гэта вельмі важна, паколькі матылькі маюць вельмі складаны жыццёвы цыкл (лічынкі, лялечкі). Стварэнне ўмоваў для цэлага жыццёвага цыклу, асабліва ў гарадах, ці ў вёсках, дзе няма разнастайнасці раслін, а вырошчваюцца адзін ці два гатункі, дае ім магчымасць жыцця і развіцця, а таксама працы на карысць чалавека.
У дадатак да адпаведнага набору раслін, важным будзе забеспячэнне належнага доступу да вады і іншых важных элементаў асяроддзя пражывання. – Гэта не толькі сталовыя, але ўсёабдымныя «хатнія» прасторы для малодшых і старэйшых апыляльнікаў, – кажа эксперт.
Уся піраміда жыцця абапіраецца на нябачнай працы насякомых-апыляльнікаў. «Грынпіс» хоча стварыць ім умовы для гэтай працы.
Насякомыя – гэта катэгорыя жывёльнага свету, якая ў дадзены момант гіне ў самым вялікім тэмпе. Таму вельмі важна надаваць асаблівую ўвагу ратаванню менавіта іх.
Праблема вынікае з выкарыстоўвання сінтэтычных сродках аховы раслін і пестыцыдаў, з кліматычных змен, урбанізацыі, новых формаў сельскай гаспадаркі. Такім чынам гэта чалавек у значнай ступені адказвае за праблемы, з якімі сустракаюцца насякомыя.
-Паглядзіце ў вакно. Праўду кажучы, калі б не было насякомых-апыляльнікаў, то гэтага багацця раслін не было б. Расліннасць былы б значна бяднейшай. Нашыя талеркі выглядалі б значна горш, дыета была б значна бяднейшая. Кожны трэці з’едзены відэлец ці лыжка ёсць дзякуючы насякомым-апыляльнікам. Вельмі важна спыніць гэты небяспечны рух у бок бездані, які на працягу некалькіх дэкад назіраецца ў жыцці насякомых. Трэба дзейнічаць на лакальным узроўні, таму паявіліся «Сеткі жыцця», але і на глабальным узроўні – уводзіць змены, якія зменшаць выкарыстоўванне шкодных для апыляльнікаў пестыцыдаў. Змены, якія прывядуць да таго, што сельская гаспадарка будзе прыязная навакольнаму асяроддзю і прыродзе. Прывядуць да таго, што будзе спынены кліматычны крызіс.
У рамках кампаніі «Усынаві пчалу» «Грынпіс» ужо распачаў мноства мерапрыемстваў па насякомых-апыляльніках. Стварэнне «Сеткі жыцця« – наступны этап будаўніцтва спрыяльных Польшчы для насякомых-апыляльнікаў. У папярэднія гады былі пабудаваны гасцініцы для дзікіх апыляльнікаў, адноўлена папуляцыя пчол у Пшычыне Дольнай, праводзіліся даследаванні сітуацыі апыляльных насякомых і ўздзеяння пестыцыдаў на іх, і на працягу некалькіх месяцаў у супрацоўніцтве з мясцовым урадам горада Лодзь стваралася ўзорнае гарадское месца, зручнае для насякомых і людзей. Вельмі важным эфектам кампаніі »Усынаві пчалу« з'яўляецца Нацыянальная стратэгія па ахове насякомых-апыляльнікаў, распрацаваная навукоўцамі.
ав