11 кастрычніка пад лозунгам «Totus Tuus» (Увесь Твой), ужо 20-ы раз у Польшчы і цэлым свеце адзначаецца Папскі дзень. Малады кс. Караль Вайтыла абраў фразу «Totus Tuus» лозунгам свайго біскупства. Гэтыя словы спадарожнічалі яму ажно да вяртання ў дом бацькі.
Гэта адначасова юбілей 20-годдзя фонду «Справа новага тысячагоддзя» (Dzieło Nowy Tysiąclecia), які падтрымлівае адукацыйны працэс сярод здольнай і небагатай моладзі ў малых мясцовасцяў. Варшаўскі мітрапаліт, кардынал Казімеж Ныч заклікаў падтрымаць фонд у Папскую нядзелю. Традыцыйна ў гэтую нядзелю палякі збіраюць добраахвотныя ахвяраванні для дзейнасці фонду:
-Варта інвеставаць у гэтых маладых людзей. Яны з’яўляюцца будучыняй Польшчы, таксама будучыняй Касцёлу.
Спасылаючыся на лозунг гэтага года «Totus Tuus», кардынал Ныч сказаў, што гэтыя словы ўтрымліваюць сінтэз дваццаці пяці гадоў пантыфікату Папы і дваццаці гадоў працы фонду «Справа новага тысячагоддзя». Ён адзначыў, што мэта фонду не толькі прасоўваць, набліжаць асобу і вучэнні Папы Яна Паўла ІІ, але «ён таксама павінен быў быць жывым помнікам, які складаецца з тысяч людзей, сфармаваных пры дапамозе фонду».
Старшыня праўлення фонду «Справа новага тысячагоддзя» ксёндз Дарыюш Кавальчык адзначыў, што стыпендыяты – гэта таленавітая і амбіцыйная моладзь з вёсак і малых гарадоў, якія маюць цяжкі доступ да адукацыі:
-Яна пацвярджаюць гэта выдатнай сярэдняй адзнак, альбо дасягненнямі ў канкрэтнай галіне: мастацкай, рэлігійнай, спорт. Гэта вялікі спектр, які потым перакладаецца на выбар напрамкаў ва ўніверсітэтах. Яны паходзяць з небагатых сем'яў, часта са шматдзетных. Яны не змаглі б даць адукацыю сваім дзецям. Яны атрымалі ад Бога вялікія таленты, і цяпер трэба падтрымаць іх настолькі, каб яны напоўніцу выкарысталі патэнцыял, які ў іх ёсць, каб гэта было шчасце для іх саміх.
Папскі дзень адзначаецца кожны год у нядзелю, якая папярэднічае выбару кардынала Караля Вайтылы на Папу рымскага. Святкаванне Папскага дня суправаджаецца конкурсамі, выставамі, тэатральнымі прадстаўленнямі, чытаннямі паэзіі, спартыўнымі мерапрыемствамі і г.д.
ав