Ва ўсім свеце яго адзначаюць у перадапошнюю нядзелю кастрычніка. У Польшчы ён пачынае Місійны тыдзень.
«Вось я, пашлі мяне» – гэта дэвіз сёлетняга Сусветнага дня місіі, вядомага як Місійная нядзеля.
«Асноўныя мэты Місійнай нядзелі і Місійнага тыдня – маліцца, каб Валадарства Езуса распаўсюдзілася па свеце, пазнаёміцца з місіянерскай дзейнасцю Касцёла і дзейнасцю Папскай справы па распаўсюджванні веры і жыццём яе заснавальніцы Паліны Ярыкот, а таксама ажывіць місіянерскі дух і аказаць матэрыяльную падтрымку місіі», – сказаў дырэктар Папскай місійнай справы ў Польшчы ксёндз Томаш Атлас.
З нагоды Сусветнага дня місіі ўжо гадамі Папа рымскі рыхтуе спецыяльны зварот. У гэтым годзе Францішак заклікае, каб у цяжкім часе пандэміі не спыняцца ў развіцці місійнай справы Касцёла, паколькі ізаляцыя ўсведамляе ўсім, як вельмі патрэбныя міжлюдскія сувязі і што ёсць дасканалая нагода, каб гэтыя сувязі будаваць і паглыбляць.
Акрамя малітоўнай падтрымкі, у храмах збіраюць матэрыяльныя ахвяраванні на місіі. Грошы сабраныя ў мінулым годзе дазволілі рэалізаваць 58 праектаў. Паводле падлікаў, дапамога Папскай місійнай справы трапляе да 600 млн католікаў.
Польскія місіянеры нягледзячы на пагрозы і цяжкасці дапамагаюць самым бедным жыхарам Афрыкі і Мадагаскару, Азіі і Акіяніі, Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі. Разам з пандэміяй каранавіруса тысячы людзей страцілі магчымасці зарабляць, перамяшчацца, павялічылі колькасць хваробаў і ўзмацнілі голад.
Дырэктар місіянерскага цэнтру «Ad Gentes» ксёндз Збігнеў Сабалеўскі падкрэслівае, што акцыя дапамогі самым бедным жыхарам місійных краін з’яўляецца для іх вялікай падтрымкай:
-Для найбольш патрабуючых. У дадзены момант у многіх місійных краінах пануе вельмі цяжкая матэрыяльная сітуацыя, але таксама санітарная. Нягледзячы на пагрозу ўласнаму жыццю і здароўю місіянеры і місіянеркі з Польшчы вядуць цэнтры здароўя, апекуюцца дзецьмі і старэйшымі, інвалідамі, дапамагаюць самым бедным сем’ям.
Ксёндз Сабалеўскі дадае, што кожны можа далучыцца да падтрымкі місійнай справы.
Місіянерка, якая працуе ў шпіталі на поўначы Тога (Заходняя Афрыка), сястра Карнэлія дзякуе за падтрымку і далейшую дапамогу:
-Дзякуючы вашай дапамозе мы можам дапамагчы нашым пацыентам і тым, хто да нас прыходзіць, раздаючы муку з кукурузы і соі. Гэта дзякуючы вашым ахвяраванням мы маглі ўсё гэта купіць і раздаваць людзям у патрэбе.
Кс. Томаш Качар, святар Тарнаўскай дыяцэзіі, які працуе ў Балівіі, расказаў, што натуральна місіянеры просяць маліцца за іх справу. Але з нагоды Місійнай нядзелі місіянеры звяртаюцца і за матэрыяльнай дапамогай, бо без яе іх служба была б немагчымай. «Перш чым пачаць размову пра Бога, трэба спачатку накарміць людзей, бо яны не змогуць засяродзіцца на тым, што мы ім гаворым. Балівія з'яўляецца адной з самых бедных краін Паўднёвай Амерыкі», – падкрэсліў місіянер.
ав