На кухні, як на подыюме, пануюць розныя моды. Усё больш людзей у сваю дыету ўводзяць квашаныя прадукты, якія, паводле многіх экспертаў, вельмі карысныя для здароўя чалавека.
Пра гэтыя прадукты мы будзем размаўляць з дыетолагам Юстынай Маршалкоўскай.
Бражэнне, квашанне – адзін з найстарэйшых, акрамя салення і сушэння, метадаў захоўвання прадуктаў харчавання. Але пра надзвычай карысны ўплыў на арганізм квашаных прадуктаў апошнім часам гаворыцца надзвычай шмат.
-Гэта праўда. Гэта адзін з найстарэйшых, і хіба, самы папулярны метад захоўвання прадуктаў. Цяпер, відаць таксама пад уплывам дзіўных часаў, пандэміі, якая працягваецца, пра іх гаворыцца значна больш, і вельмі добра. Выдатна, што такая мода прыйшла. Гэта адна з модных дыетаў, якую я падтрымліваю цэлым сэрцам. Моды вельмі розныя, не ўсе карысныя і патрэбныя. Але гэтая вельмі патрэбная. Гаворачы пра квашаныя прадукты, у першую чаргу трэба ўзгадаць пра малочную кіслату. Менавіта яна ўплывае на тое, што квашаныя прадукты настолькі карысныя і патрэбныя арганізму. Малочная кіслата, між іншым, падымае наш імунітэт.
Ці ў квашаных прадуктах утрымліваецца большая колькасць вітаміну С?
-Так, паколькі ў працэсе бражэння колькасць вітаміну С памнажаецца. Таму квашаныя прадукты – гэта вітамін С, харчовыя валокны, магній, кальцый. Гэта таксама рэчывы, якія паляпшаюць працу кішэчніка. Гэта натуральныя прабіётыкі. Квашаныя прадукты спрыяюць размнажэнню добрых бактэрый у кішэчніку.
Акрамя саміх квашаных прадуктаў вельмі карысным з’яўляецца сок, у якім ідзе працэс бражэння.
-Натуральна. У сок трапляе мноства карысных субстанцый, там таксама багата малочнай кіслаты. А гэта значыць, што ў ім утрымліваюцца прабіётыкі. Можна піць сок з квашанай капусты, з квашаных агуркоў. Можна асобна зрабіць закваскі, напрыклад, з буракоў.
Ці нягледзячы на карысці для здароўя квашаных прадуктаў і сокаў існуюць нейкія супраць паказанні? Ці трэба звяртаць увагу на колькасць з’едзеных заквашаных прадуктаў?
-Супрацьпаказанні ёсць. Як у выпадку кожных прадуктаў, так і з квашанымі рэчамі, трэба ведаць меру. Іх мінусам з’яўляецца колькасць солі. Яе там дастаткова шмат. Без солі працэс бражэння будзе немагчымым. Паводле мяне, паўшклянкі, максімальна адна шклянка такой закваскі з буракоў – гэта наш максімум, каб не перайбольшыць з колькасцю солі. Празмернае спажыванне солі можа прычыніцца да гіпертаніі. Трэба памятаць, што мы ямо соль у іншых прадуктах, таму бескарнае піццё заквасак ці спажыванне квашаных прадуктаў неабавязкова будзе мець добры ўплыў на наш арганізм. Таму трэба быць асцярожным са спажываннем квашаных рэчаў у дзяцей.
Квасіць можна не толькі капусту ці агуркі. Працэсу бражэння паддаецца многая агародніна: перац, радыска, рэдзька, памідоры, цытрына, часнык, буракі, каляровая капуста. Апошнім часам папулярнай з’яўляецца квашаная пекінская капуста з рознымі дадаткамі. Абмяжоўваць можа толькі нашая фантазія.
-Квашаныя прадукты і так мяняюць свой смак. Калі мы квасім радыску, які сам па сабе мае востры смак, то квашанай радыскі будзе мець яшчэ больш выразны смак. Таму выбіраць трэба паводле свайго смаку і прадукты, і дадаткі. Варта ўзгадаць, што квасіць трэба цвёрдыя прадукты, не квасіцца мяккая садавіна, напрыклад, салат.
Мы размаўляем у часе пандэміі, таксама гэта восеньска-зімовы перыяд, характэрны большай колькасцю захворванняў. Ці ежа квашаных прадуктаў спрыяе хутчэйшаму выздараўленню?
-Напэўна. Квашаныя рэчы падымаюць наш імунітэт, спрыяюць добрым бактэрыям у кішэчніку, якія таксама ўплываюць на наш імунітэт. Напэўна, калі мы ямо квашаныя рэчы рэгулярна, то хвароба, якая нас сустрэне, пройдзе ў больш лёгкай форме. Трэба есці гэтыя прадукты прафілактычна, але і падчас хваробы.
Дзякуем за размову.