Беларуская Служба

14 лістапада ў Польшчы адзначаецца Дзень чыстага паветра

13.11.2020 07:12
Забруджанае паветра - агульнаеўрапейская праблема.
Аўдыё
  • 14 лістапада ў Польшчы адзначаецца Дзень чыстага паветра
.
.JerzyGorecki/pixabay.com/CC0

Усе пэўна не раз чулі, што якасць паветра ў цэлым свеце кепская. Паветра не ведае межаў. Найчасцей пытанне ўздымаецца восенню і зімой, паколькі да забруджання паветра транспартам даходзіць смог, які паходзіць з хатніх комінаў.

Гэта агульнаеўрапейская праблема. Забруджванне, якое ўтвараецца ў адным месцы, можа пераадольваць вельмі вялікія адлегласці, часта перасякаючы межы гарадоў, краін і нават кантынентаў. Пра глабальны характар забруджвальных рэчываў паветра сведчыць і іх удзел у зменах клімату, якія адбываюцца ў цяперашні час. Генеральны дырэктар Арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) назваў спальванне вугалю адным з галоўных рухавікоў кліматычных змен.

У большасці польскіх мясцовасцяў стан якасці паветра кепскі. Хварэюць мільёны палякаў, а 51 тысяча штогод памірае заўчасна па прычыне таго, што дыхае забруджаным паветрам – кажа лекар Пётр Дамбравецкі:

-Хваробы нумар адзін у Польшчы, якія з’яўляюцца прычынай смерцяў, гэта сардэчна-сасудзістыя захворванні. Гэтыя хваробы залежаць ад забруджання паветра. На другім месцы анкалогія, у тым ліку рак лёгкіх. Штогод па яго прычыне памірае некалькі тысяч чалавек. Цвёрдыя часціцы – гэта нумар адзін сярод прычын заўчаснай смерці палякаў. Бензоалфапірэн – нумар адзін у выкліканні анкалагічных захворванняў. А нормы гэтых рэчываў у паветра рэгулярна перавышаныя ад 2 да 16 разоў у кожным месцы, дзе ідзе маніторынг утрымання бензоалфапірэну.

Паводле Пятра Дамбравецкага, у восеньска-зімовы перыяд вельмі кепскую ролю адыгрываюць хатнія катлы:

-Калі будзе забарона абагравання кепскім палівам, то бок, калі нельга будзе купіць цвёрдага паліва, якое найбольш забруджвае паветра, то праблема вырашыцца з тыдня на тыдзень. У сваю чаргу фільтры, якія дэмантуюцца са старых дызельных рухавікоў, маюць вельмі малы ўплыў, ён істотны, калі ёсць дачыненне са смогавым інцыдэнтам. Але ў выпадку фільтраў я б не дэманізаваў, а заняўся б заменай катлоў.

На частку рэчаў мы не маем ніякага ўплыву, але ўсё ж можна паклапаціцца пра якасць паветра, якім мы дыхаем – гаворыць аўтарка блогу «Crazy nauka» Аляксандра Станіслаўская:

-Па-першае, праветрыванне. Варта было б яго ўзалежніць ад якасці паветра і звонку, і ўнутры памяшкання. Часамі праветрываць канкрэтна ў дадзеную хвіліну неабавязкова. Па-другое, ёсць мноства гатункаў хатніх раслін, якія нескладана вырошчваць, і якія ачышчаюць паветра ад шкодных субстанцый. Вельмі шкодным можа быць камін, як і прыгожая кафляная печка. Яны выкідваюць вельмі шмат шкодных субстанцый. Асаблівым чынам камінаў і печак павінны пазбавіцца людзі з астмай. Чарговая справа – трэба насіць спецыяльныя маскі, калі ў паветры высокая колькасць цвёрдых часціц. Варта перастаць саромецца і апранаць маску з добрым фільтрам.

Арганізацыя Польская смогавая трывога адсочвае праблемы з будным паветрам у Польшчы. З іх маніторынгу бачна, што ў Польшчы найбольш забруджаныя малыя і сярэднія гарады. Трагічная сітуацыя ў малых і сярэдніх гарадах вынікае са спальвання вугалю і дрэва ў гэтак званых капцілках, якія з’яўляюцца крыніцай цяпла ў больш як 4 мільёнах польскіх дамоў.

Бензапірэн, які трапляе ў паветра, выклікае рак. У 2019 годзе Польская смогавая трывога пералічыла канцэнтрацыю бензапірэну, якую ўдыхаюць жыхары розных гарадоў, на колькасць выкураных цыгарэт. Атрымалася, што жыхары Новага Таргу «выкурваюць» такім чынам ажно 22 «цыгарэты» штодзённа. Жыхары Закапанага і турысты – 10 «цыгарэт» у суткі.

Польская смогавая трывога адзначае, што паветра ў Польшчы належыць да найбольш забруджаных сярод краін Еўразвязу. Калі гаворка ідзе пра канцэрагенны бензоалфапірэн, то Польшча з’яўляецца непадважальным рэкардсменам ужо доўгія гадамі. Калі казаць пра смог, то краіна таксама займаем першае ці другое месца ў Еўропе з году ў год.

ав


Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце