Беларуская Служба

Распачынаецца акцыя «Вігілійная дапамога дзецям»

29.11.2020 11:12
У храмах прадаюць свечкі, а даход прызначаецца людзям у патрэбе.
Аўдыё
  • Распачынаецца акцыя «Вігілійная дапамога дзецям»
,
«Свечка, якая стварае польскую Вігілію» фота: wigilijnedzielo.caritas.pl

«Свечка, якая стварае польскую Вігілію» – гэта лозунг сёлетняй акцыі «Вігілійная дапамога дзецям». 

У Радаме акцыя мае экуменічнае вымярэнне. На працягу 27 гадоў каталіцкія, пратэстанцкія і праваслаўныя прыходы займаюцца продажам свечак. Свечка, якая гарыць на святочным стале, сімвалізуе салідарнасць з дзецьмі, якім патрэбная дапамога і падтрымка. «Грошы, якія можна сабраць, пойдуць ім», – тлумачыць намеснік дырэктара дабрачыннай арганізацыі «Карытас» ксёндз Дам'ян Драбікоўскі:

-У рамках акцыі мы вельмі моцна звяртаем увагу на праблемы самотных людзей, таксама бяздомных. І ў выпадку бяздомных трэба адзначыць, што гэта не толькі старэйшыя людзі, але бяздомнасць закранае таксама дзяцей.

Да акцыі далучылася і праваслаўная царква. Свечкі распаўсюджвае айцец Павел Сідарук з радамскай царквы. Даход ад продажу будзе накіраваны на калядныя пасылкі для самых маленькіх, але не толькі:

-Ужо чарговы раз мы арганізоўваем гэтую сумесную акцыю, каб збіраць грошы для дзяцей. У гэтым годзе, іншым, чым астатнія гады, гэта таксама дапамога асобам, якіх закрануў кавід.

У мінулым годзе радамская дабрачынная арганізацыя «Карытас» распаўсюдзіла 65 тысяч свечак.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры