У санктуарыі Ясная Гура ў трыццаты раз запалілі Віфлеемскае святло міру. Сёлетняя кампанія праходзіць пад лозунгам: «Святло служэння». Урачыстая перадача святла адбылася падчас Святой імшы, якую цэлебраваў у капліцы цудатворнага абраза Маці Божай арцыбіскуп Вацлаў Дэпо. Мітрапаліт Чэнстахоўскі звярнуў увагу на святло як на крыніцу надзеі, асабліва патрэбную ў цяжкі час Адвэнту:
-Дарагія гарцэры, мы заўважаем, што сярод людзей мала тых, хто чакае, а за шмат антырэлігійных рухаў. Таму добра, што вы сюды прыходзіце, а гэты агонь разыходзіцца па ўсёй Польшчы. Агонь веры, надзеі, любові, міру, службы.
Традыцыйна святло ў санктуарый Ясна Гура прынеслі гарцэры Польскай асацыяцыі гарцэраў. З-за пандэміі каранавіруса ў цырымоніі прынялі ўдзел нешматлікія дэлегацыі. Мацей Шчэнсны, каардынатар эстафеты ў Віфлееме, распавядае пра пасыл сёлетняй кампаніі:
-Агонь нясе з сабой пасыл. У гэтым годзе гэта служэнне. Служэнне, якое мы, гарцэры, выконваем штодзённа, асабліва ў часе пандэміі. Перадаючы агонь мы б хацелі перадаць добрую надзею на лепшы заўтрашні дзень. Каб агонь у гэты кепскі час абудзіў нашае грамадства і перадаў іскру надзеі.
Санктуарый Ясна Гура – адно з першых і галоўных месцаў у Польшчы, куды прыбыў гэты сімвал міру, братэрства і любові. З Яснай Гуры Віфлеемскае святло міру, між іншым, накіравалася ў парафіі, шпіталі, офісы, дзіцячыя дамы.
Польская асацыяцыя гарцараў арганізуе эстафету «Віфлеемскае святло міру» з 1991 года. Па традыцыі, Віфлеемскае святло міру прымаюць прэзідэнцкая пара і прэм'ер-міністр.
ав