Беларуская Служба

Пятрушка – комплекс для асенне-зімовага імунітэту

18.12.2020 12:42
Аказваецца, асабліва яе варта есці ў зімовы перыяд, паколькі гэта вітамінная бомба.
Аўдыё
  • Пятрушка – комплекс для асенне-зімовага імунітэту
Пятрушкаpixabay.com/CC0

Пятрушка – комплекс для асенне-зімовага імунітэту, які ўмацоўвае, ачышчае арганізм, паляпшае колер твару і настрой.

Пятрушка бясцэнная ў кухні. Яна падыходзіць для традыцыйных супоў, салатаў ці мяса. Гэта таксама незаменны дадатак да вытанчаных страў з морапрадуктаў. Пятрушку адныя любяць, іншыя абмінаюць яе, як толькі могуць. Гэты прадукт можна купіць у любую пару года.

Усё ж мала, хто ведае, на колькі пятрушка карысная. Аказваецца, асабліва яе варта есці ў зімовы перыяд, паколькі гэта вітамінная бомба – гаворыць дыетолаг Эва Сыпнік-Пагажэльска:

-У першую чаргу гэта крыніца вітаміну С. Жменя здробненая пятрушкі – гэта 100% дзённай нормы гэтага вітаміну. Звычайна ставіцца знак роўнасці паміж вітамінам С і цытрусавымі, а аказваецца, што ў пятрушцы яго значна-значна больш, чым у цытрыне ці апельсіне. Тое, што вітамін С уплывае на імунітэт, ведае большасць. Таксама пятрушка мае шмат жалеза. Яно мае тым большую вартасць, што ўтрымліваецца разам з вітамінам С. Дзякуючы гэтаму, жалеза з пятрушкі лепш засвойваецца арганізмам і мае большую вартасць. Варта памятаць, што гэта цудоўны комплекс і вітаміну С, і жалеза. Яны дапамагаюць у лячэнні анеміі, недахопах жалеза ці ўвогуле дапамагаюць будаваць наш імунітэт. Пятрушка – гэта такі польскі «суперфуд».

Жаваць лісце гэтай зеляніны рэкамендуецца курцам, бо гэта адразу паляпшае непрыемны пах з рота. Пятрушка таксама багатая фалійнай кіслатой і мінеральнымі солямі: магніем, кальцыем, каліем, фосфарам, цынкам, меддзю і марганцом. Эва Сыпнік-Пагажэльска кажа, што ў пятрушцы ёсць яшчэ адзін важны складнік:

-Пятрушка, нягледзячы на зялёны колер, утрымлівае бэта-каратын, які атаесамляецца з морквай, якая мае аранжавы колер. Гэтага бэта-каратыну ў пятрушцы вельмі шмат. Жменя пятрушкі таксама забяспечвае дзённую норму бэта-каратыну. Ёсць там і вітамін Е, які ў спалучэнні з бэта-каратынам мае карысны ўплыў на зрок, на скуру. Гэта антыаксіданты, якія змагаюцца са свабоднымі радыкаламі і ўплываюць на якасць скуры, валасоў, пазногцяў, кантралююць старэнне арганізму.

Акрамя таго, пятрушка дапамагае ў неўралагічных захворваннях, аказвае мачагоннае дзеянне і дапамагае ў лячэнні мочакаменнай хваробы. Зялёнае лісце паляпшае страваванне, прыносіць палёгку ад хуткага закісання ў кішэчніку і дезінтаксікацію арганізма.

-Пятрушка – гэта таксама вітамін К, якія павялічвае згусанне крыві, калій, які паніжае ціск крыві. Такім чынам пятрушка мае шмат карысных для здароўя рэчываў. Я заўсёды падкрэсліваю, каб гэты прадукт выкарыстоўваць сістэматычна, нават у меншай колькасці. То бок, калі нехта сапраўды не любіць пятрушкі, то спрабаваць яе маскіраваць, дадаваць у меншай колькасці. Але калі мы ямо пятрушку сістэматычна, штодзённа, то ёсць упэўненасць, што мы пастаўляем арганізму карысныя складнікі.
Для таго каб захаваць харчовую каштоўнасць, варта вырошчваць пятрушку ў хатніх умовах. Пакладзіце карані пятрушкі ў даволі глыбокі гаршчок, напоўнены глебай. Пасадзіце іх густа, яны могуць дакранацца адзін аднаго, важна, каб кончыкі з ліставымі пупышкамі трохі тырчалі.

Пастаўце гаршчок на сонечны падаконнік і палівайце яго, калі глеба трохі падсохне. Хутка з'явіцца зялёны шлейф лісця. Нарэжце іх нажніцамі, здрабніце і дадавайце ў салаты, хлебныя спрэды, рысавыя стравы, крупы. Пасыпайце імі супы, амлеты, бутэрброды.

Таксама можна пасеяць пятрушку з насення, але ў гэтым выпадку ўраджаю давядзецца чакаць даўжэй. Лісце таксама можна здрабніць і замарозіць.

ав


Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце