Беларуская Служба

Запрашаем на віртуальную прагулку па музеях і ўстановах культуры ў Польшчы (ФОТА)

08.01.2021 15:03
Анлайн-прагулкі на выставах і музеях, гэта дасканалая нагода на нейкі час забыць пра складаны час пандэміі.
     .
Каралеўскі замак на Вавелі ў Кракаве.Photo:peter89ba/pixabay.com/CC0 Public Domain

Нягледзячы лакдаўну польскае Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны запрашае наведваць музейныя ўстановы ў Польшчы ў анлайн фармаце.

На анлайн-сустрэчы запрашаюць, між іншым, Каралеўскі замак у Варшаве, Нацыянальны музей у Варшаве, Саляная шахта ў Вялічцы, Каралеўскі замак на Вавелі ў Кракаве, Замак у Мальборку, Нацыянальны музей у Любліне іг.д.

Каралеўскі замак у Варшаве. Каралеўскі замак у Варшаве.Photo:andrzej_b/pixabay.com/CC0 Public Domain

У рамках акцыі з 4 па 17 студзеня на сайтах музеяў і ў сацыяльных сетках будуць змяшчацца прапановы для наведвальнікаў рознага зросту.

У тым ліку, у рамках віртуальных прагулак можна будзе наведаць гістарычныя залы рэзідэнцый польскіх каралёў і пазнаёміцца з калекцыямі мастацтва. Кожны дзень можна будзе прыняць удзел у новых атракцыёнах, у тым ліку майстар-класах і конкурсах з прывабнымі прызамі. Актуальная інфармацыя змешчана на сайтах паасобных музейных установаў.

Прапанову падрыхтавалі больш за 20 музейных установаў, якімі кіруе і з якімі супрацоўнічае Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны, у тым ліку найбуйнейшыя нацыянальныя музеі ў Польшчы.

Нацыянальны музей у Варшаве запрашае на майстар-класы, падчас якіх гаворка пойдзе пра захапленне мастакоў горамі, пра моду і пісьменнасць у старажытнасці. Патрабуецца рэгістрацыя ўдзельнікаў інтэрнэт-семінараў, якія будуць праходзіць пры дапамозе платформы Zoom. Заняткі будуць доўжацца каля 50 хвілін.

Нацыянальны музей ва Ўроцлаве запрашае да анлайн-наведвання часовых выставаў у галоўным будынку ўстановы. Кожная сустрэча будзе прысвечаная паасобным аспектам выставаў, напрыклад, сталам з выставы пад загалоўкам „Агульны погляд”, рэнесансным вобразам з выставы, прысвечанай карціне Лукаса Кранаха „Мадонна пад елкамі” і мастацтву, выяўленаму танцавальным рухам – гэта ў сувязі з выставай „Марэк Оберлендэр. Ян Лебенштэйн. Татэмічны знак чалавечай фігуры”.

Музей у парку „Лазенкі Каралеўскія” ў Варшаве. Музей у парку „Лазенкі Каралеўскія” ў Варшаве.Photo:Pawel86 /pixabay.com/CC0 Public Domain

У сваю чаргу Музей у парку „Лазенкі Каралеўскія” ў Варшаве запрашае да ўдзелу ў анлайн-занятках, падчас якіх можна будзе згуляць ролю ў спектаклі і зрабіць экалагічную кармушку для птушак. Заняткі будуць праводзіцца ў супрацоўніцтве з Польскай каралеўскай операй, супрацоўнікі якой пакажуць удзельнікам пашытыя ўручную касцюмы і раскажуць пра працу оперы. Інтэрнэт-сустрэчы будуць адбывацца ў гістарычным будынку Каралеўскага тэатра ў Старой аранжарэі – адным з нешматлікіх у Еўропе арыгінальных прыдворных тэатраў XVIIІ стагоддзя. У рамках тэатральных майстэрняў удзельнікі паставяць анлайн-спектакль, выконваючы не толькі ролі акцёраў, але і канструктараў, дэкаратараў, візажыстаў і лялечнікаў.

Палац караля Яна ІІІ у Віланаве ля Варшавы. Photo:czu_czu_PL/pixabay.com/CC0 Public Domain Палац караля Яна ІІІ у Віланаве ля Варшавы. Photo:czu_czu_PL/pixabay.com/CC0 Public Domain

Палац караля Яна ІІІ у Віланаве ля Варшавы запрашае на адукацыйныя сустрэчы з „жыхарамі” палацавага парку. Можна будзе пазнаёміцца таксама з карнавальнымі звычаямі на двары караля Яна ІІІ. Заняткі платныя і будуць праводзіцца на інтэрнэт-платформе Teams. Акрамя таго, 13 студзеня ўдзельнікі семінараў змогуць прыняць удзел у гульні „Батанічная адысея”" ў Віланаўскім палацы.

У сваю чаргу супрацоўнікі Нацыянальнага музея ў Любліне і Люблінскага замку запрашаюць на віртуальныя ўрокі танца, падчас якіх члены гурта старадаўняга танца „Бельрыгуарда” будуць вучыць удзельнікаў чатырох прыдворных танцаў. Акрамя таго, удзельнікі інтэрнэт-сустрэчаў падрыхтуюць карнавальныя маскі. На зацікаўленых будуць чакаць мастацкія і гістарычныя майстэрні і г.д.

Люблінскi замaк. By Akna - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=28690572 Люблінскi замaк. By Akna - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl,https://commons.wikimedia.org/ w/ index.php?curid=28690572

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве запрашае нa анлайн-сустрэчы, прысвечаныя сёлетняй выставе фестывалю „Варшава на стадыі будаўніцтва”. На падставе твораў мастакоў удзельнікі заняткаў паспрабуюць ствараць свае новыя светы.

У сваю чаргу Музей Юзафа Пілсудскага ў Сулеёўку запрашае пазнаёміцца з „сакрэтамі” постаці маршала, а таксама працай гіда. Заняткі будуць праходзіць па аўторках і чацвяргах на платформе Zoom. З графікам і падрабязнасцямі рэгістрацыі можна пазнаёміцца на сайце Музея Юзафа Пілсудскага ў Сулеёўку.

Музей Юзафа Пілсудскага ў Сулеёўку . By User:Mathiasrex Maciej Szczepańczyk - Praca własna, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=3704464 Музей Юзафа Пілсудскага ў Сулеёўку . By User:Mathiasrex Maciej Szczepańczyk - Praca własna, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=3704464
Зімовую прапанову падрыхтавалі таксама больш за 20 устаноў культурны ў Польшчы - тэатры, оперы, філармоніі, якія запрашаюць на канцэрты, спектаклі, майстар-класы і мастацкія, музычныя і танцавальныя заняткі ў анлайн-форме.

Напрыклад, у залах Старой аранжарэі будуць паказваць гатовыя тэатральныя касцюмы і расказваць пра гісторыю іх стварэння - ад дызайну да канчатковага эфекту. Удзельнікі сустрэчаў таксама змогуць паназіраць за працэсам стварэння прафесійнага макіяжу актораў.

У сваю чаргу Вялікі тэатр у Лодзі працягвае мастацкія анлайн-заняткі, на якіх можна пазнаёміцца з рознымі музычнымі інструментамі. Цікавінкі на іх тэму раскажуць музыкі тэатральнага аркестра.

Опера Nova з Быдгашчы запрашае на сямейны музычны спектакль пад назвай „Опернае галавакружэнне”. Спектакль будзе даступны бясплатна да канца гэтага года па спасылцы, змешчанай на сайце ўстановы. Яго ідэя - пазнаёміць гледачоў з формай класічнай оперы (у тым ліку з шырока зразумелай эстэтыкай класічнай музыкі), паказаць прыгажосць і багацце польскай мовы.

Опера Nova з Быдгашчы. By Pit1233 - Praca własna, CC0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=29491300 Опера Nova з Быдгашчы. By Pit1233 - Praca własna, CC0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=29491300

Гэта толькі частка прапановаў, якія на час лакдаўну падрыхтавалі ўстановы культуры ў Польшчы. Анлайн-прагулкі на выставах і музеях, гэта дасканалая нагода, адправіцца ў віртуальны свет і на нейкі час забыць пра складаны час пандэміі і звязаныя з ёй абмежаваннi. З прапановамі паасобных установаў можна пазнаёміцца на іх сайтах.

аз

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу