Беларуская Служба

У курцоў больш высокая рызыка развіцця цяжкай формы COVID-19

14.01.2021 13:56
Курцы, якія паказалі станоўчы тэст на SARS-CoV-2, больш чым у два разы часцей, чым некурцы траплялі ў бальніцу.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Kiryl Lis

У курцоў больш высокая рызыка развіцця цяжкай формы COVID-19 – высветлілі даследчыкі Лонданскага каралеўскага каледжа.

Артыкул на гэтую тэму з'явіўся ў апошнім нумары часопіса «Тhorax». Аўтары публікацыі прааналізавалі дадзеныя прыкладання Zoe COVID-19 Symptom Study. З яго карыстальнікаў 11 адсоткаў – курцы (з усяго брытанскага насельніцтва гэты паказчык складае 14,7%).

У перыяд з 24 сакавіка па канец красавіка 2020 года больш за трэць удзельнікаў даследавання паведамілі пра фізічнае недамаганне. У курцоў часцей, чым у астатніх зʼявіліся шэраг сімптомаў COVID-19: ліхаманка, пастаянны кашаль, стомленасць, слабасць, боль у цягліцах, дыхавіца, і гэтыя сімптомы былі больш сурʼёзнымі.

Акрамя таго, было адзначана, што курцы, якія паказалі станоўчы тэст на SARS-CoV-2, больш чым у два разы часцей, чым некурцы траплялі ў бальніцу.

На падставе атрыманых вынікаў даследчыкі рэкамендуюць уключэнне адмовы ад курэння ў якасці аднаго з элементаў стратэгіі барацьбы з COVID-19.

яс/PAP

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка