Зарэгістраваныя першыя пацыенты для ўдзелу ў клінічных даследаваннях польскага прэпарата супраць каранавіруса. Даследаванне імунаглабуліну кампаніі Biomed праводзіцца ў Інфекцыйнай клініцы Люблінскай дзяржаўнай клінічнай бальніцы № 1 (Kliniка Chorób Zakaźnych Samodzielnego Publicznego Szpitala Klinicznego nr 1 w Lublinie ) пад кіраўніцтвам праф. Кшыштафа Тамасевіча (Krzysztof Tomasiewicz).
Прафесар тлумачыць, што даследаванні затрымліваюцца ў сувязі з тым, што ў клініку трапляюць у асноўным пацыенты з моцна прагрэсуючай хваробай.
- Да нас трапляюць пацыенты на такой стадыі хваробы, што яна не дазваляе праводзіць лячэнне з выкарыстаннем імунаглабуліну. Таму вядзецца набор. Пажадана, каб рэгістрацыя пацыентаў для клінічных даследаванняў закончылася нарыканцы сакавіка. Аднак гэта непасрэдна звязана з далейшым развіцём эпідэміі. Мы спадзяёмся, што дапаможам многім людзям, калі ў выніку даследаванняў удасцца пацвердзіць паспяховасць нашага прэпарату.
Клініка інфекцыйных захворванняў у Любліне - першая, якая даследуе прэпарат Biomed. Пасля клінічныя выпрабаванні будуць праводзіцца ў Беластоку, Бытаме, Варшаве, Жэшаве і Быдгашчы.
Аналізы павінны пацвердзіць як эфектыўнасць, так і бяспеку прэпарата. Калі лек пройдзе выпрабаванні, ён зможа ўвайсці ў фазу рэгістрацыі.
яс