Навукоўцы некалькіх еўрапейскіх устаноў вызначылі больш за 140 тысяч відаў вірусаў у кішэчніку чалавека.
Іх колькасць і разнастайнасць стала вялікай нечаканасцю для даследчыкаў. Больш за палову вірусаў – невядомыя навуцы віды. Навукоўцы лічаць, што іх адкрыццё дапаможа нам лепш зразумець, як вірусы ўплываюць на наша здароўе.
Дысбаланс нашага мікрабіёма ў кішэчніку можа спрыяць такім захворванням, як атлусценне, запаленчыя захворванні кішэчніка ці алергія.
Вынікі даследаванняў апублікаваны ў навуковым часопісе Cell.
яс