Беларуская Служба

63 польскія навукоўцы атрымалі гранты на даследчыцкія праекты

25.02.2021 15:34
Гранты выдзялаюцца ў рамках праграмы «Lider» Нацыянальнага цэнтра даследаванняў і распрацовак.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock

63 маладыя польскія навукоўцы атрымалі гранты на правядзенне сваіх даследаванняў. Іх узнагародзілі ў рамках праграмы «Lider» Нацыянальнага цэнтра даследаванняў і распрацовак. Сярэдні ўзрост пераможцаў у гэтым годзе складае 33 гады, а агульны кошт грантаў – 89 мільёнаў злотых ($24 млн).

Больш за тры чвэрці праектаў-пераможцаў прыпадае на інжынерна-тэхнічныя навукі. Далей ёсць праекты ў галіне навук пра жыццё, у галіне медыцыны і аховы здароўя, а таксама сельскагаспадарчых навук.

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра даследаванняў і распрацовак Войцех Камянецкі (Wojciech Kamieniecki) адзначыў, што конкурс спалучае ў сабе элементы даследаванняў і камерцыі.

- Даследчыкі аб'ядноўваюць ідэю навукі і бізнесовы падыход. Яны ажыццяўляюць праект, заснаваны на прынцыпах, на якіх працуе камерцыя. Такім чынам, яны пашыраюць не толькі свае навуковыя веды, але таксама вывучаюць практычныя і дзелавыя пытанні.

У гэтым годзе 254 маладыя даследчыкі падалі заяўкі на атрыманне грантаў. Да гэтага часу 442 навукоўцы атрымалі фінансаванне ва ўсіх выпусках праграмы на агульную суму 515 мільёнаў злотых.

Нацыянальны цэнтр даследаванняў і распрацовак ужо абвясціў набор на наступнае 12-е выданне праграмы «Lider».

яс


Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка