У галіне экабудаўніцтва ўсё яшчэ тэстуюцца новыя ідэі: экалагічна чыстыя матэрыялы, больш эфектыўная цеплаізаляцыя, спосабы ачысткі вады. Ёсць і «актыўныя прадукты», напрыклад, тратуарная плітка, якая ачышчае паветра. Цяпер тынкоўкі і фарбы могуць выконваць аналагічную функцыю. І гэта звязана са з'явай фотакаталізу – тлумачыць інжынер Магдалена Янус:
-Мы засяроджваемся на тым, каб атрымаць фотаактыўныя тынкоўку і цэмент. Такія матэрыялы ў стане выдаляць з вады і паветра небяспечныя арганічныя злучэнні, аксід азоту. Яны раскладваюць іх пад уплывам хваляў адпаведнай даўжыні. Даследчыкі, якія займаюцца працэсам фотакаталізу імкнуцца да таго, каб фотакаталізатары актывізаваліся пад уплывам бачнага выпраменьвання. Фірмы маюць у асартыменце фотаактыўны цэмент, існуюць фотаактыўныя фарбы. Усё ж гэта дастаткова дарагія матэрыялы. Ідзе праца над матэрыяламі, якія былі б больш даступныя.
Магдалена Янус дадае, што праца над гэтым ідзе. Чакаецца, што таннейшыя вырашэнні могуць паявіцца ў наступным годзе.
ав