Беларуская Служба

Як выглядае навучанне беларускай мове на Падляшшы?

15.03.2021 14:48
Пра гэта гутарка з настаўнікам беларускай мовы ў беларускага ліцэю ў Гайнаўцы Янам Карчэўскім.
Аўдыё
Ілюстрацыйны здымакфота: orsha.eu

Як выглядае навучанне беларускай мове на Падляшшы падчас каранавіруснай эпідэміі? З якімі праблемамі сутыкаюцца настаўнікі? Пра гэта гутарка з настаўнікам беларускай мовы ў беларускага ліцэю ў Гайнаўцы Янам Карчэўскім.

Госць нашага эфіру – Ян Карчэўскі – аўтар падручнікаў па беларускай літаратуры для вучняў ліцэяў у Польшчы, заангажаваны ў справу беларускай асветы актывіст, метадычны дарадчык беларускай мовы. Ён ладзіць вэбінары для настаўнікаў, каб павышаць узровень кваліфікацыі ды абменьвацца настаўніцкім вопытам. Сам спадар Ян гаворыць, што такія сустрэчы патрэбныя педагогам.

У час пандэміі сустрэчы з настаўнікамі праходзяць у анлайн-рэжыме.

слухайце аўдыё

Анна Пятроўская.


Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы