У час Вялікага посту розныя рэлігійныя арганізацыі асаблівым чынам ладзяць розныя дабрачынныя акцыі. Адна з галоўных ідэй Вялікага посту – гэта міласціна. У сённяшняй перадачы гаворка пойдзе пра адну з такіх акцый.
MIVA Polska ў рамках кампаніі #Кошык для Афрыкі – Промні міласэрнасці збірае сродкі на набыццё 200 інвалідных вазкоў у місійныя краіны. Вазкі накіруюцца ў 28 краін, уключаючы Камерун, Замбію, Мадагаскар, Сенегал і Гану.
Набыццё інваліднага вазка дае інвалідам магчымасць выйсці за межы дома, пазбавіцца ад адзіноты, гэта магчымасць атрымаць адукацыю.
Каардынатар акцыі «Промні міласэрнасці», сястра Карнелія Алечна, місіянерка з Таго, падкрэслівае, што вазок вяртае інвалідам надзею.
-У супрацы са святарамі нашай парафіі мы змаглі знайсці хворых, якія перапоўненыя надзеяй і чакаюць дапамогі. У іх бачна радасць, новую надзею, што яны будуць як іншыя, змогуць нанава жыць. Гэта дае ім новыя ногі, новае жыццё.
Сястра Агнешка Гугала, місіянерка з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, адзначае, што ў краіне, якая пакутуе ад грамадзянскай вайны, становішча інвалідаў вельмі складанае, нягледзячы на падтрымку сваякоў:
-Ёсць вялікая салідарнасць, людзі адзін адному дапамагаюць. Звычайна людзей з абмежаванымі магчымасцямі прымаюць у супольнасць, хоць здараецца, што ім прыпісваюць наднатуральныя ўласцівасці, нейкую магію. Вазок – гэта вяртанне ім годнасці. Цяжка глядзець, як людзі поўзаюць, абкруціўшы сабе рукі анучамі, ці падцягваюцца на кавалках каністраў.
З пачатку кампаніі «Промні міласэрнасці», з 2016 года было сабрана больш за 35 тысяч еўра, на якія былі набыты 217 інвалідных вазкоў у 15 місійных краін, галоўным чынам з Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі і Азіі.
MIVA Polska – місіянерскае аб'яднанне, мэта якога – дапамагчы місіянерам атрымаць і набыць транспартныя сродкі.
ав