Беларуская Служба

Зялёная гарбата можа быць эліксірам маладосці

18.03.2021 07:12
Новыя даследаванні таксама паказваюць, што антыаксідант, які ёсць у зялёнай гарбаце, павялічвае ўзровень важнага супрацьракавага бялка, вядомага як «ахоўнік геному».
Аўдыё
  • Зялёная гарбата можа быць эліксірам маладосці
.
.jsbaw7160/pixabay.com/CC0

Зялёная гарбата стымулюе, як кава, станоўча ўплывае на канцэнтрацыю ўвагі, а таксама можа стаць эліксірам маладосці. Новыя даследаванні таксама паказваюць, што антыаксідант, які ёсць у зялёнай гарбаце, павялічвае ўзровень важнага супрацьракавага бялка, вядомага як «ахоўнік геному».

Гэты далікатны напой зялёнага колеру паходзіць з Кітая, а лепшыя, высакародныя і каштоўныя гатункі – з Кітая і Японіі. Па-за межамі гэтых краін найбольшыя ўраджаі ў Інданезіі, Турцыі і Індыі.

Пра ўласцівасці зялёнай гарбаты мы паразмаўляем з клінічным дыетолагам Марыё Ву.

-Я п’ю зялёную гарбату амаль штодзённа. Яна мае шмат карыснага для нашага здароўя. Смак не з’яўляецца адзіным плюсам. Гарбата ўтрымлівае шмат элементаў, важных для здароўя. Сярод іх флаваноіды, якія маюць антыаксідантныя ўласцівасці, супрацьзапальныя і змагаюцца са свабоднымі радыкаламі.

Мы часта ўзгадваем пра свабодныя радыкалы. Калі ласка, нагадайце, што гэта такое.

-Гэта такія часціцы, якія кружаць у нашым арганізме і любяць быць прычынай клопату. Яны прычыняюцца да пашкоджання структуры нашых клетак, бялка, між іншым, калагену, а нават нашага ДНК. Радыкалы з часам назапашваюцца і ўзмацняюць запальныя станы, праводзяць да розных хваробаў, у прыватнасці да цукровага дыябету, атэрасклерозу, рака, а таксама такіх хвароб як Альцгеймер, Паркінсан. Таму настолькі важным з’яўляецца спажыванне антыаксідантаў, каб зменшыць рызыку паяўленне гэтых хвароб, і каб прынамсі крыху запаволіць ход біялагічнага гадзінніка. А зялёны чай з’яўляецца багаццем гэтых антыаксідантаў, а адзін з іх нават удвая мацнейшы, чым вітамін С.

Наш эксперт кажа, што зялёная гарбата ўзмацняе не толькі фізічнае, але псіхічнае здароўе.

-Зялёная гарбата сапраўды выдатная для нашай нервовай сістэмы. Пры кароткім запарванні яна ўтрымлівае тэін, эквівалент кафеіну. Таму гарбата можа стымуляваць. Аднак, гэты эфект будзе дасягнуты, калі гарбата будзе заварвацца 2-3 хвіліны. Калі яе заварваць даўжэй, то выдзяляюцца іншыя рэчывы, які нейтралізуюць тэін.

Зялёная гарбата можа прычыніцца да таго, што наш арганізм будзе больш устойлівы да анкалагічных захворванняў.

-Анкалогія ўзнікае ў выніку розных мутацыяй, пашкоджанняў клетак у нашым ДНК. А гэта выклікаюць свабодныя радыкалы. Таму ўсе антыаксідацыйныя субстанцыі з садавіны, агародніны, ці менавіта з зялёнай гарбаты будуць дзейнічаць прафілактычна, таму варта паклапаціцца, каб іх рэгулярна спажываць.

Як часта трэба піць зялёную гарбату, каб выкарыстаць яе карысныя ўласцівасці?

-Па-рознаму. Рэкамендуецца піць ад 2 да 4 кубкаў у дзень. Асаблівым чынам рэкамендую мачу, японскую парашковую зялёную гарбату – больш гарбаты ў гарбаце, а таму больш біялагічна актыўных рэчываў.

Характэрны на смак араматычны напой змяшчае мноства каштоўных для здароўя інгрэдыентаў. Можна згадаць, напрыклад: вітаміны С, В, Е, К, амінакіслоты, дубільныя рэчывы, мікраэлементы (у тым ліку цынк, калій, марганец, фтор, медзь і кальцый), поліфенолы, кацехіны. Ён падтрымлівае арганізм у барацьбе і прафілактыцы захворванняў многіх органаў. Даказана, што рэгулярнае ўжыванне зялёнай гарбаты дапамагае палепшыць знешні выгляд скуры, спрыяе зніжэнню рызыкі развіцця ішэмічнай хваробы сэрца, інфаркту, інсульту. Гарбата карысная для здароўя дзяснаў, дапамагае ў дэпрэсійных станах, стымулюе сістэму кровазвароту, дабратворна ўплывае на метабалізм печані.

Усё ж нават гарбата нясе рызыку некаторых пабочных эфектаў. У вялікай колькасці яна можа негатыўна паўплываць на засваенне жалеза з ежай. Лепш не піць яе на галодны страўнік. Зялёная гарбата выводзіць кальцый з арганізма, таму асабліва людзі, якія пакутуюць ад астэапарозу, павінны быць асцярожнымі. Яна ўплывае на дзеянне лекаў супраць гіпертаніі, аслабляючы іх. Зялёную гарбату нельга ўжываць цяжарным жанчынам у вялікіх колькасцях.

ав

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце