У сваёй дакладной запісцы ў Цэнтральны камітэт партыі Лаўрэнцій Берыя пісаў: «Утрыманне вялікай колькасці зняволеных у лагерах, вязніцах і калоніях, сярод якіх ёсць частка асуджаных, якія не нясуць ніякай пагрозы для грамадства, у тым ліку жанчыны, падлеткі, старыя і хворыя людзі, не выклікаецца дзяржаўнай неабходнасцю».
Чым былі выкліканы дзеянні Берыі?
Мяркуецца, што гэта было зроблена ім, каб умацаваць свае пазіцыі ў грамадстве ў працэсе барацьбы за ўладу. З іншага боку, гэта магло быць зроблена, каб дэстабілізаваць унутраную сітуацыю ў СССР, што вызвала б неабходнасць радыкальных дзеянняў з боку сілавых структур. Так ці інакш, галоўнай мэтай гэтай амністыі не была чалавечнасць Берыі, а толькі ягоны палітычны разлік. Больш таго, усе лагеры СССР былі перапоўнены і рэпрэсіўная машына ўжо не спраўлялася з працэсам.
27 сакавіка 1953 году прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР прыняў пастанову аб амністыі ўсіх зняволеных, у якіх тэрмін зняволення не перывышаў 5 год.
На момант пачатку амністыі ў СССР было 2 526 402 чалавек. З іх 590 тысячаў асуджаных на 5 год, 1 216 тысячыў чалавек ад 5 да 10 год, 573 тысячы ад 10 да 20 гадоў і 188 тыс. больш 20 гадоў. Апроч гэтага, у асобых лагерах МУС знаходзілася 221 435 чалавек, якія былі акрэслены як асабліва небяспечныя дзяржаўныя злачынцы (шпіёны, дыверсанты, тэрарысты, трацкісты, эсэры, нацыяналісты і іншыя), іншымі словамі ўсе тыя, хто адбываў «пакаранне» па 58 артыкуле. На іх дзеянне амністыі не распаўсюджвалася.
Амністыя датычылася людзей, якія, у нармальнай дзяржаве ўвогуле не прыцягваліся б да адказнасці і потым за краты.
Галоўным чынам амністыя павінна была ахапіць людзей, якія зрабілі дробныя злачынства, крадзяжы, спазніліся на працу, альбо самавольна яе пакінулі. К 1 студзеня 1953 году ў месцах зняволення знаходзілася каля 1 241 919 злодзеяў і раскрадальнікаў дзяржаўнай уласнасці ў вялікіх і малых памерах (напрыклад, за славутыя «каласкі»).
Па розных ацэнкам, у выніку гэтай амністыі было звольнена каля 1,2 млн. чалавек
Але разам са злачынцамі з савецкіх лагераў выпускаліся і небяспечныя крымінальнікі. Справа ў тым, што часам крымінальнік за злачынства, напрыклад за абрабаванне кватэры атрымліваў ад 1 года да 5, а селянін за сарваны каласок да 20 год зняволення.
Крымінагенная абстаноўка ў краіне значна пагоршылася, па гарадах пайшла хваля злачынстваў. У выніку 2 ліпеня 1953 году быў выдадзены новы ўказ, аб «непрымяненні амністыі асуджаным за разбой, злодзеям-рэцыдывістам і злосным хуліганам».
Але, нягледзячы на схаваныя матывы гэтай амністыі, яна дала волю вялікай колькасці нявінных людзей.
Павел Усаў