Беларуская Служба

Польскія вучоныя распрацоўваюць геномную карту Польшчы

15.04.2021 18:12
Адна з мэтаў гэтага праекту - вызначэнне рэгіянальных адрозненняў у геноме жыхароў Польшчы.
geny dna
geny dna Photo:qimono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Навукоўцы з Познаньскага палітэхнічнага ўніверсітэта і Польскай акадэміі навук будуць вывучаць геном больш пяці тысяч чалавек і падрыхтуюць т.зв. геномную карту Польшчы.

Пра мэты праекту кажа праф. Яцэк Блажэвіч:

- Мэтай з'яўляецца распрацоўка ўзору генома паляка. Узор будзе створаны на аснове выбраных 30 геномаў дзесяці семʼяў: маці, бацька, дзіця. Адна з мэтаў гэтага праекту - вызначэнне рэгіянальных адрозненняў у геноме жыхароў Польшчы. Будуць даследавацца не толькі палякі з дзеда-прадзеда, а таксама меншасці, напрыклад, сілезцы. А трэцяя мэта – вызначыць, адкуль мы, палякі, родам, якая гісторыя нашага генатыпу, то бок ці мы сапраўды выйшлі з усходніх плямён, ці, магчыма, паходзім са скандынаваў.

Праект будзе доўжыцца некалькі гадоў, а яго кошт - больш за 100 млн злотых (каля $25 млн).

Даследаванне, якое праводзіцца навукоўцамі з Познані, адно з нямногіх у Еўропе. Пакуль што падобную геномную мапу распрацавалі толькі ісландцы і брытанцы.

яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка