Усе ведаюць, што дрэвы вырабляюць кісларод і паглынаюць вуглякіслы газ. Аднак, мала хто ведае, на якую колькасць іншых рэчаў яны маюць уплыў. Чалавецтва вельмі лёгка вырубае дрэвы. Велізарная колькасць людзей не разумее, які вялікі кошт вырубкі нават аднаго старога дуба.
Кшыштаф Смальніцкі з фонду EkoRozwój кажа, што дрэвы аказваюць экасістэмныя паслугі.
-Дрэва служыць нам падчас спёкі, служыць падчас засухі, у сельскай гаспадарцы паляпшае ўраджай. Паляпшае камфорт жыцця ў гарадах. Нават больш – падымае вартасць нерухомасцяў. Дрэвы на стала падымаюць узровень шчасця. Ёсць брытанскія даследаванні, якія паказваюць, што павышэнне заробку паляпшае камфорт жыцця, але на месяц, можа два, а потым гэта знікае. У сваю чаргу, калі людзі глядзяць на дрэвы, то камфорт іх жыцця павышаецца на стала.
Адначасова эколагі згодна прызнаюць, што людзі гэтага не заўважаюць. Да дрэваў падыходзіцца як да рэчы, якую беспакарана можна вырубіць, у лепшым выпадку пасадзіць на яго месца новае. Кшыштаф Смальніцкі кажа, што гэта так не працуе:
-Вельмі часта дрэвы ў нашых гарадах, мястэчках выраслі 100 гадоў таму, можа 120. Яны раслі ў іншых умовах, спакойна, не было прэсінгу. Зімой на дарогах не было солі, не было такога аўтамабільнага руху. Калі дрэва пасадзіць цяпер, то трэба чакаць чарговыя 100 гадоў, каб яно было на ўзроўні вырубленага. Дрэвы, якім удалося выжыць на працягу 100 гадоў, маюць несустраканы генетычны патэнцыял. Гэта выбраныя адзінкі, якім удалося выжыць. Калі цяпер пасадзіць саджанец, то вельмі верагодна, што яны будуць расці, але ці яны здолеюць пражыць 100 гадоў і будуць такімі велічнымі?
Пра маладыя саджанцы трэба клапаціцца, а гэта немалыя кошты. На пачатковым этапе для такога гораду як Уроцлаў гэта нават 20-30 тысяч злотых. Фонд FOTA4Climate хоча спыніць практыку масавай вырубкі дрэваў. У Польшчы фонд вядзе кампанію мараторыя на іх вырубку.
Анджэй Гансяроўскі з фонду кажа, што ў першую чаргу гаворка пра дрэвы, якія знаходзяцца ва ўрбанізаваных месцах.
-Нашая акцыя «Мараторый для дрэваў» не тычыцца дрэваў, якія знаходзяцца ў лясах, я якія не падлягаюць закону аб лясах. Гэта дрэвы, якія вырубаюць у сувязі з рознымі патрэбамі людзей у гарадах, мястэчках, вёсках. Вельмі шмат дрэваў знікае ў сувязі з будовай дарог, роварных сцежак. Нашая акцыя ў першую чаргу тычыцца менавіта такіх дрэваў. Многія дрэвы вырубаюць без аналізу таго, як па іншаму можна рэалізоўваць розныя інвестыцыі. Так, каб дрэў, кустоў захоўваць як мага больш. Гэта робяць без аналізу, не задумваючыся.
Анджэй Гансяроўскі гаворыць, што дадаткова да ўсяго даходзіць запатрабаванне на біямасу, у тым ліку з драўніны. Яе выкарыстоўваюць у якасць экалагічнай зялёнай энергіі. Вынікам усіх згаданых чыннікаў з’яўляецца тое, што дрэвы вельмі хутка знікаюць з атачэння.
Кампанія «Мараторый для дрэваў» перакананая: гаворка ідзе пра прынцыповую праблему – без дрэў мы не выжывем.
ав