Беларуская Служба

17 красавіка 1794 года Варшава выступіла супраць царскай арміі

17.04.2021 09:12
Вайскоўцы і жыхары Варшавы распачалі паўстанне і ўзялі сталіцу пад свой кантроль.
Аўдыё
  • 17 красавіка 1794 года Варшава выступіла супраць царскай арміі
   1794 .       (17401830),    ,
Паўстанне ў Варшаве 1794 г. Сведкам баёў быў Ян Пётр Норблін (1740–1830), польскі жывапісец з Францыі, які ўвекавечыў паўстанне ў серыі эскізаў і карцінAutorstwa Jan Piotr Norblin - Leonard Ratajczyk, Jerzy Teodorczyk (1987). Wojsko powstania kościuszkowskiego w oczach współczesnych malarzy, Wydawnictwo Ministerstwa Obrony Narodowej. ISBN 83-11070-90-3, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=709923

17 красавіка 1794 года ў Варшаве пачалося паўстанне польскай арміі і жыхароў Варшавы супраць расійскага акупацыйнага гарнізона. Такім чынам Варшава далучылася да паўстання Тадэвуша Касцюшкі. Мэтай паўстання было ўзяць пад кантроль горад з рук Расійскай імперыі.

Бунт пачаўся 17 красавіка 1794 года, неўзабаве пасля таго, як у сталіцу дайшла вестка пра перамогу Тадэвуша Касцюшкі ў бітве пад Рацлавіцамі. 17 красавіка жыхары Варшавы паўсталі пад кіраўніцтвам шаўца Яна Кіліньскага.


Помнік Яну Кіліньскаму ў старым горадзе Варшавы па вуліцы Подвале Помнік Яну Кіліньскаму ў старым горадзе Варшавы па вуліцы Подвале

Чаму выбухнула паўстанне?

Не гледзячы на тое, што пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай частка краіны была фармальна незалежнай, аднак жа расійскія і прускія войскі ўвесь час знаходзіліся на тэрыторыі краіны. Польскае войска мэтанакіравана знішчалася па загаду расійскіх і прускіх улад, а мужчын бралі ў армію акупантаў.
Палітыка марыянеткавай улады на чале з каралём Аўгустам Панятоўскім у Варшаве выклікала незадаволенасць сярод насельніцтва і афіцэраў. Пачатак паўстання Тадэвуша Касцюшкі і першыя перамогі вельмі моцна натхнілі жыхароў Варшавы.

Для падрыхтоўкі паўстання ў Варшаве была створана «Рэвалюцыйная рада» на чале з Томашам Марушэўскім

Агульная колькасць польскіх армейцаў, якія маглі прыняць удзел у паўстанні складала каля 3 тыс. У сваю чаргу расійскі гарнізон, які знаходзіўся ў Варшаве, налічваў каля 11 тыс. чалавек.

«Рэвалюцыйная рада», у шэрагах якой быў Ян Кіліньскі, вырашыла распачаць паўстанне 17 красавіка, даведаўшыся, што царскія сілы плануюць пачаць масавыя арыштаванні падчас святочнага велікоднага набажэнства ў касцёлах Варшавы.

Вельмі моцныя баі ішлі за Арсенал. Расійскі бок імкнуўся захапіць склады зброі, аднак сустрэў моцны супраціў з боку польскага гарнізона. Пазней баі выліліся на вуліцы сённяшняга Старога гораду.

Палякі атрымалі перамогу

Ужо 18 красавіка царскія войскі капітулявалі. Была захоплена таксама расійскае пасольства, якое знаходзілася ў Палацу Красіньскіх і была апошнім бастыёнам расійскай абароны. Там знойдзены грошы і архіў са спісам палякаў, якія служылі царскай Расіі. Пасля на аснове гэтых спісаў, на плошчы каля гарадской ратушы здраднікі былі павешаныя.

18 красавіка ўпершыню за шмат гадоў Варшава была вольнай ад расійцаў.

У выніку паўстання загінула каля 2000 расійскіх вайскоўцаў, і каля 1000 польскіх. Перамога ў Варшаве была знакавай для паўстання Тадэвуша Касцюшкі. Вельмі хутка хваля паўстання разлілася па ўсёй Рэчы Паспалітай.

Павел Усаў

Больш на гэтую тэму: Лісток каляндара