Беларуская Служба

Калі быў падпісаны акт аб капітуляцыі Трэцяга рэйха

08.05.2021 21:25
8-га ці 9-га траўня 1945 году скончылася Другая сусветная вайна ў Еўропе?
Аўдыё
  • Ці Савецкі Саюз і Чырвоная армія не заслугоўваюць званне герояў і вызваліцеляў ад фашызму?
     ( :  C-2342 ().  ,  1945    . ,   ();        ,  - ,       ,
Фатаграфія з Нацыянальнага архіва ЗША (Фота №: ЗША C-2342 (каляровая). Капітуляцыя Германіі, май 1945 Генерал арміі Дуайт Д. Эйзенхаўэр, армія ЗША (злева); і галоўны маршал паветранай авіяцыі сэр Артур Тэдэр, Каралеўскія ваенна-паветраныя сілы, запісваюць зварот да свету неўзабаве пасля таго, як германская місія падпісала дакумент аб безумоўнай каAutorstwa U.S. Army Lt. Moore. - National Archives and Records Administration : Picture# 111-SC-206292 : https://www.archives.gov/research/military/ww2/photos/images/ww2-193.jpgNa Commons przeniósł z en.wikipedia użytkownik Rcbutcher z pomocą narzędzia CommonsHelper.(Tekst oryginalny: „National Archives and Records Administration; Picture# 111-SC-2

8-га і 9-га траўня прызнана Днём памяці і прымірэння, прысвечанымі ўсім ахвярам Другой сусветнай вайны. Рашэнне ў 2004 г. прыняла Генеральная асамблея ААН. 8-га траўня заходнія краіны адзначаюць заканчэнне Другой сусветнай вайны. Былыя савецкія рэспублікі адзначаюць канец вайны 9 траўня. Нагадаем генезіс гэтых разыходжанняў.

2 траўня 1945 года пасля самагубства Гітлера кіраўніком Нямеччыны стаў грос-адмірал Карл Дзёніц. Нямецкім камандаваннем было прынятае рашэнне аб капітуляцыі выключна перад краінамі Захаду. Менавіта дзеля гэтага нямецкія пасланнікі прыбылі ў Францыю ў горад Рэймс на сустрэчу з амерыканскім генералам Дуайтам Дейвідам Эйзенхаўэрам. Амерыканцы настойвалі на безумоўнай капітуляцыі на ўсіх франтах.
Падпісанне капітуляцыі адбылося 7 траўня 1945 году. У адпаведнасці з дакументам, нямецкія войскі павінны былі спыніць баявыя дзеянні 8 траўня. Пра акт капітуляцыі Нямеччыны кіраўніцтва гэтай краіны абвесціла ўжо 7 траўня.

Не гледзячы на тое, што савецкі прадстаўнік генерал-маёр Іван Суслапараў ад імя стаўкі Вярхоўнага камандуючага паставіў свой подпіс пад дакументам, савецкае кіраўніцтва не пагадзілася з тым як была падпісаная капітуляцыя, і падрыхтавала цырымонію паўторнага падпісання ў Берліне 8 траўня. На падпісанне ў Рэймсе былі запрошаныя заходнія журналісты, але пасля патрабавання Сталіна аб капітуляцыі на яго ўмовах, з журналістаў была ўзятая клятва аб не разгалошванні інфармацыі на працягу наступных 36 гадзін.

Такім чынам уначы з 8-га на 9-га траўня ў берлінскім прадмесці Карлхорст быў падпісаны канчатковы Акт капітуляцыі. Ад савецкага боку яго падпісаў маршал Георгій Жукаў.

У краінах савецкага блоку Дзень перамогі заўсёды адзначаўся 9 мая. Як там тлумачылі тое, што Захад адзначае днём раней?

У савецкай гістарыяграфіі рэймскі акт свядома прыніжаўся па палітычных матывах і акрэсліваўся як «падрыхтоўчы акт».

Паведамленне пра падпісанне капітуляцыі было зачытанае Саўінформбюро 9 траўня а 2 гадзіне 10 хв. ночы.

Аднак не гледзячы на паражэнне гітлераўскай Нямеччыны, вайна яшчэ працягвалася на Ціхім акіяне з Японіяй і скончылася там толькі 2 верасня 1945 году.

Па сваіх маштабах у гісторыі чалавецтва гэта была самая разбуральная і крывавая вайна.

У гэтай вайне, якая цягнулася 6 год удзельнічала 62 краіны з 73 існуючых у той перыяд.
За гэты час у свеце было прызвана ў армію каля 110 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце. Загінула ў гады вайны каля 55 млн. чалавек агулам з мірным насельніцтвам. Вайсковыя страты налічваюць каля 27 – 30 млн. чалавек. Усе астатнія гэта мірнае насельніцтва.

Найбольшыя страты ў вайне панеслі СССР, Германія, Польшча, Кітай, Японія. Паводле апошніх, больш менш удакладненых дадзеных, СССР страціў 26,6 млн. чалавек, з іх каля 9 мільёнаў гэта вайсковыя страты.
Германія ў часы вайны страціла на ўсіх франтах 6,8 млн. салдат. Агульная колькасць ахвяраў Нямеччыны ацэньваецца ў 12 млн. чалавек.

Чаму немцы хацелі падпісаць Акт капітуляцыі толькі перад краінамі Захаду? Як гэта сталася, што генерал Суслапараў ад імя Савецкага Саюза падпісаў у Рэймсе дакумент

Ці Савецкі Саюз і Чырвоная армія не заслугоўваюць званне герояў і вызваліцеляў ад фашызму? Чаму ў некаторых краінах, 8-9 мая не хочуць славіць Савецкага Саюзу і Чырвонай арміі?

Павел Усаў

Слухайце ў далучаным гукавым файле



Больш на гэтую тэму: Лісток каляндара