Беларуская Служба

Змены клімату ў некаторых людзей выклікаюць кліматычную дэпрэсію

15.05.2021 08:09
Працяглы стрэс, звязаны са зменай клімату, можа прывесці да дэпрэсіі. 
Аўдыё
  • Змены клімату ў некаторых людзей выклікаюць кліматычную дэпрэсію
.
.photoshopper24/pixabay.com/CC0

Міністэрства аховы клімату і навакольнага асяроддзя піша, што 70% палякаў лічаць змены навакольнага асяроддзя сур’ёзнай праблемай, а 25% – хутчэй сур’ёзнай. Калі чалавек усвядоміць сабе сур’ёзнасць сітуацыі, то ў ім паяўляюцца складаныя эмоцыі, якія часта акрэсліваюцца як кліматычная дэпрэсія.

Юстына Свідрак Інстытут Псіхалогіі ПАН на Навуковым пікніку Польскага радыё і Цэнтра навукі імя Каперніка расказала пра кліматычную дэпрэсію і пра тое, як клапаціцца пра псіхічнае здароўе ў кантэксце зменаў клімату. Наступствы зменаў клімату ўсе назіраюць ужо цяпер.

Юстына Свідрак адзначае, што звычайна кліматычная дэпрэсія не з’яўляецца хваробай. Варта, аднак, памятаць, што працяглы стрэс, звязаны са зменай клімату, можа прывесці да дэпрэсіі. Эмацыйны адказ на кліматычныя змены з’яўляецца паўсюдным. Ён можа быць доказам рэалістычнай ацэнкі сітуацыі і неабыякавасці грамадства.

-У кнізе «Псіхалогія кліматычнага крызісу» ёсць паняцце кліматычных эмоцый, як больш адэкватнай назвы рэакцыі на кліматычны крызіс. Першая група эмоцый ахоплівае асноўныя эмоцыі. Паралізуючы страх і боязь паяўляюцца першымі. Мы пачынаем баяцца падзення цывілізацыі, палітычных і грамадскіх наступстваў крызісу. Напрыклад, што чалавецтва павінна будзе змагацца за ваду. Таксама часта паяўляюцца гнеў ці злосць. Мы злуемся на іншых, што іх не хвалюе кліматычны крызіс, што яны нічога не робяць, каб яго прадухіліць.

Экспертка дадае, што згаданыя эмоцыі ў многіх выпадках падштурхоўваюць да дзейнасці і актыўнасці. Усё ж многія людзі праяўляюць смутак, пачуццё страты і гора. У сваю чаргу гэтыя эмоцыі дазваляюць змірыцца з наступствамі кліматычнага крызісу. Гэтыя пачуцці можна пераўтварыць у надзею, напрыклад, арганізаваць лакальныя ініцыятывы, а потым паказваць іх станоўчыя вынікі. Дапамагчы могуць нават пасаджаныя некалькі кветак ці невялікі агарод.

Другая група рэакцый ахоплівае эмоцыі, пабудаваныя на абдумванні нашых паводзін у абліччы праблемы.

-У гэтую групу можна ўнесці сорам, пачуццё віны, калі мы, напрыклад, едзем аўтамабілем ці нешта купляем. Бездапаможнасць, свядомасць малога ўкладу і непазбежнасць зменаў нараджаюць пачуццё адсутнасці надзеі і немачы. Няўпэўненасць, страчаная арыентацыя могуць перашкодзіць прыняццю доўгатэрміновых жыццёва важных рашэнняў, напрыклад, пра нараджэнне дзяцей. У крайніх выпадках раней пастаўленыя мэты перастаюць мець значэнне ў абліччы катастрофы.

Менавіта гэтыя эмоцыі звычайна акрэсліваюцца як кліматычная дэпрэсія. Часамі гаворыцца пра кліматычную жалобу, часткай якой з’яўляецца дэпрэсія. Жалоба з’яўляецца рэакцыяй на страту. Кліматычная жалоба, паводле Юстыны Свідрак, можа аб’ядноўваць людзей. Яна можа дапамагчы ў грамадскай трансфармацыі, спрасціць супольную дзейнасць. У кантэксце змены клімату гэта менавіта здольнасць людзей да супрацы ці яе адсутнасць могуць аказацца ключавым элементам на дарозе да поспеху ў адаптацыі да змен клімату.

-Шукаючы абшару для дзейнасці, трэба выбіраць той, на які ёсць уплыў. Гэта на іх трэба засяроджваць увагу. Памятайма таксама, што там, дзе дзейнасць аднаго чалавека не прынясе эфектаў, арганізаваная група можа аказаць значны ўплыў. Напрыклад, блакада вырубкі дрэваў ці ахова месца з вялікай прыродніцкай вартасцю. Але не бярыце на сябе зашмат. Лепш засяродзіцца на некалькіх самых важных рэчах, каб не перагружаць сябе, паколькі кожны мае абмежаваныя магчымасці.

У падручніку «Кліматычнае АБВ» ёсць таксама каштоўная парада, каб рабіць рэгулярныя перапынкі для аднаўлення сілаў. У адваротным выпадку пагражае абыякавасць.


ав

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце

Сёлетняя акцыя «Гадзіна Зямлі» прысвечаная Балтыйскаму мору

26.03.2021 14:48
Ёсць верагоднасць, што хутка Балтыйскае мора, вядомае цяпер, можна будзе ўбачыць толькі на здымках.