Навукоўцы выявілі велізарную колькасць ртуці ў водах растаючага ледзянога покрыва Грэнландыі, - паведамляе Dziennik Naukowy. Назіраныя канцэнтрацыі настолькі высокія, што ім адпавядаюць толькі рэкі ў прамысловых рэгіёнах Кітая.
Ртуць – гэта прыродны элемент. Ён праяўляе высокую таксічнасць і тэндэнцыю да назапашвання ў жывых арганізмах. За апошнія 150 гадоў прамысловая дзейнасць чалавека выпусціла ў навакольнае асяроддзе сотні тысяч тон ртуці. У цяперашні час узровень гэтага элемента ў атмасферы вышэйшы на 500%, а ў акіянах на 200% чым даіндустрыяльныя канцэнтрацыі.
Ртуць у рэкі ці іншыя месцы на планеце ў асноўным паступае з прамысловых сцёкавых вод. Гэты элемент таксама можа патрапіць у ваду з паветра, куды патрапіў у выніку згарання паліва. Ён таксама можа ўпасці на паверхню з дажджом ці снегам, потым сцячы да мясцовых вадаёмаў альбо зноў падняцца ў атмасферу.
яс