Асноўная мэта праекта – павышэнне экалагічнай дасведчанасці вучняў шляхам дыдактычных мерапрыемстваў на ўлонні прыроды і навучанне клопату пра навакольнае асяроддзе. Настаўнікі змогуць звяртацца ў лясніцтвы, якія будуць праводзіць урокі пад адкрытым небам, з улікам узросту вучняў.
Як сказаў міністр аховы навакольнага асяроддзя Міхал Куртыка, пад наглядам лесаводаў можна будзе даведацца пра лясы і пра прыродныя каштоўнасці:
-Што такое бяспека ў лесе. Як не згубіцца ў лесе. Як пазначаюцца сцежкі ў лесе. Гатункі раслін і жывёл. Ці можна канкрэтную расліну ў дадзены момант збіраць. Якую ролю для клімату адыгрывае лес. Што такое паглынанне вуглякіслага газу і ўплыў працэсу на чыстае паветра.
Міністр адукацыі і навукі Пшэмыслаў Чарнэк дадаў, што важна выкарыстоўваць адукацыйны патэнцыял лясніцтваў:
-Мы хочам, каб адукацыйныя магчымасці лясоў і лясніцтваў выкарыстоўваліся ў значна большай ступені. Вучням і настаўнікам мы прапаноўваем візіты ў гэтыя цэнтры яшчэ ў бягучым навучальным годзе. Верасень і кастрычнік – гэта таксама знакаміты час, каб наведваць польскія лясы.
Па ўсёй краіне ёсць 54 адукацыйныя сцежкі ў лясах, а самі лясы займаюць 30% тэрыторыі Польшчы.
ав