Беларуская Служба

Сайт Навуковай бібліятэкі атрымаў новы выгляд

18.06.2021 15:02
Пры нагодзе адкрыцця абноўленай версіі сайта адбылася навуковая канферэнцыя.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePhoto: moritz320/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сайт Навуковай бібліятэкі атрымаў новы выгляд. Надоечы адбылася прэзентацыя абноўленай версія сайта. Навуковая бібліятэка – найбуйнейшая польская платформа адкрытага навуковага зместу. Лічбавы збор прапануе поўныя тэксты артыкулаў, апублікаваных у польскіх часопісах і поўныя тэксты кніг. Зараз прапанаваны кнігазбор будзе лепшай якасці і лёгка даступны з узроўню ўсіх папулярных пошукавых сістэм.

Удзельнікі канферэнцыі з нагоды адкрыцця абноўленага сайта бібліятэкі, абмеркавалі патрэбы і чаканні выдаўцоў і рэдактараў, звязаныя з адкрытым доступам. Дырэктар Нацыянальнага навуковага цэнтра прафесар Збігнеў Блоцкі(Zbigniew Błocki) казаў, між іншым, пра якасць навуковых публікацый.

- На падставе назіранняў, я далёкі ад аптымізму. Тым часам у выпадку выдавецтваў якасць мае вялікае значэнне.

Паводле рэктара Лодзінскага ўніверсітэта, прафесар Эльжбеты Жандзінскай (Elżbieta Żądzińska), якая прадстаўляе Канферэнцыю рэктараў акадэмічных школ у Польшчы, варта памятаць пра аўтараў, якія публікуюць у адкрытым доступе:

-Гаворка ідзе пра аплату за адкрыты доступ у выпадку змяшчэння артыкула ў папулярных замежных часопісах. Гэта неабходнае дзеля таго, каб актыўнасць польскіх даследчыкаў была заўважаная ў свеце.

Арганізатарам канферэнцыі быў Міждысцыплінарны цэнтр матэматычнага і вылічальнага мадэлявання Варшаўскага ўніверсітэта. Да ўдзелу ў мерапрыемстве былі запрошаны прадстаўнікі еўрапейскіх і нацыянальных інстытутаў, якія адказваюць за развіццё навукі, і прадстаўнікі іншых адкрытых навуковых часопісных платформаў з усяго свету.

IAR/аз


Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка