Беларуская Служба

Універсітэцкая бальніца ў Кракаве адкрывае сучасную ўралагічную лабараторыю

20.06.2021 17:03
Набытая бальніцай сучасная тэхніка дазволіць лепш дыягнаставаць пацыентаў з захворваннямі мачавой сістэмы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: DarkoStojanovic/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Кракаве была створана першая ў Польшчы і адна з самых сучасных лабараторый відэаўрадынамікі. Сучаснае абсталяванне набыла Універсітэцкая бальніца. У лабараторыі пад даволі складанай назвай знаходзяцца прылады, якія дазваляюць больш хутка і дакладна дыягнаставаць пацыентаў, якія пакутуюць ад захворванняў органаў мачавой сістэмы, тлумачыць уролаг прафесар Пётр Хлоста(Piotr Chłosta):

- Тэхніка дазваляе дэталёва выявіць магчымыя парушэнні ў працы, а нават ступені парушэнняў працы мачавога пузыра, сфінктараў(сціскальнікаў)мачавой сістэмы. Я спадзяюся, што дыягнаставаць пацыентаў мы пачнем ужо з будучага тыдня. Яны з нецярпеннем чакаюць ажыццяўлення адпаведнага для іх лячэння.

Запуск лабараторыі відэаўрадынамікі – адна з самых важных і дарагіх інвестыцый Універсітэцкай бальніцы ў Кракаве. Кошт самога абсталявання перавышае 2 мільёны злотых (амаль 450 тысяч еўра). Інвестыцыю прафінансавала са свайго бюджэту бальніца.

Паводле найноўшых дадзеных, больш за палову палякаў, старэйшых за 40 гадоў, паведамляюць пра сімптомы, якія сведчаць пра парушэнне працы мачавой сістэмы. Напрыклад, нетрыманне мачы можа назірацца нават у кожнага пятага паляка, якому больш за 40 гадоў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка