Беларуская Служба

Прымаса Стэфана Вышыньскага бэатыфікуюць 12 верасня

21.06.2021 07:12
Працэс беатыфікацыі Прымаса Тысячагоддзя распачаўся яшчэ ў 1989 годзе. 
Аўдыё
  • Прымаса Стэфана Вышыньскага бэатыфікуюць 12 верасня
Prymas Stefan Wyszyński
Prymas Stefan WyszyńskiPolona.pl/dp

Беатыфікацыя кардынала Стэфана Вышыньскага, якога палякі называюць Прымасам Тысячагоддзя, адбудзецца ў верасні бягучага году. Урачыстасць павінна была прайсці яшчэ летась, але яе адмянілі з-за пандэмічных абмежаванняў.

Стэфан Вышыньскі ў часы Другой сусветнай вайны быў капеланам Арміі Краёвай. Браў удзел у ратаванні яўрэяў ад нацыстаў. Прымасам Польшчы ён стаў у 1946 годзе.

За яго нязломную пазіцыю камуністычныя ўлады трымалі Вышыньскага пад арыштам амаль тры гады. Ён браў удзел у Другім Ватыканскім Саборы, ініцыяваў шырокае святкаванне Тысячагоддзя хросту Польшчы. У 1980 годзе быў пасярэднікам паміж уладамі і прафсаюзам «Салідарнасць».

Працэс беатыфікацыі Прымаса Тысячагоддзя распачаўся яшчэ ў 1989 годзе. Нарэшце ён пройдзе 12 верасня падчас урачыстай Імшы ў храме Божага Провіду ў Варшаве. У лік блаславёных будзе далучана і сястра Эльжбета Ружа Чацка. Падрабязнасці цырымоніі былі агучаныя падчас прэс-канферэнцыі ў Доме архіепіскапаў Варшавы.

Кардынал Казімеж Ныч сказаў, што з-за пандэмічных абмежаванняў на святой Імшы будуць прысутнічаць, магчыма, каля 7-8 тысяч чалавек.

-2,5 тысячы ў касцёле. Тысяча, а нават крыху больш у «ніжнім» касцёле і 3,5 тысячы перад касцёлам. Мы дзелім запрошаных на тры часткі. 1/3 удзельнікаў – гэта святары, якія будуць цэлебраваць імшу. Сярод іх будуць біскупы з Рыму, замежжа, польскія біскупы і святары. Сярод іх тыя, хто з рук кардынала Вышыньскага атрымаў святарскія пасвечанні. Будуць VIP-госці. І трэцяя частка – гэта прадстаўнікі касцёла ў Польшчы. Вернікі з розных дыяцэзій.

Цырымонію ўзначаліць прэфект ватыканскай Кангрэгацыі па справах святых кардынал Марчэла Семерара, які публічна абвясціць дэкрэты аб беатыфікацыі ад імя Папы.

Як адзначыў кардынал Казімеж Ныч, людзі, у якіх не атрымаецца ўдзельнічаць у цырымоніі, змогуць сачыць за ёй праз сродкі масавай інфармацыі і ў 42 катэдрах і абраных касцёлах, дзе плануецца ўсталяваць вялікія экраны.

Старшыня аргкамітэту біскуп Рафал Маркоўскі паведаміў, што беатыфікацыя будзе сціплай і годнай, а таксама прыстасаванай да магчымасцяў, якія даюць санітарныя абмежаванні.

-Калі паглядзець на колькасць 7-8 тысяч, гэта на сённяшні дзень, і калі параўнаць з першымі планамі, калі мы спадзяваліся 50-70 тысяч чалавек, то бачна на якім этапе мы знаходзімся. У сувязі з гэтым мы падкрэсліваем, што гэтая бэатыфікацыя павінна трапляць да людзей праз СМІ.

Як дадаў біскуп, у беатыфікацыі прымуць удзел еўрапейскія біскупскія дэлегацыі. Ён адзначыў, што сярод іншых ужо былі накіраваны запрашэнні на ўрачыстасці ў канцылярыю прэзідэнта, прэм'ер-міністра, Сейма і Сената, а таксама мясцовых улад. Адной з устаноў, якія падтрымліваюць падрыхтоўку, зʼяўляецца Фонд Незалежная.

У рамках падрыхтоўкі да беатыфікацыі таксама адбудуцца мерапрыемствы як рэлігійнага, так і навуковага характару. Будуць таксама публікацыі пра будучага благаслаўлёнага. Днём успаміну прымаса Вышыньскага Кардынал стане, хутчэй за ўсё, 28 мая.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры