Беларуская Служба

Каталікі святкуюць Унебаўзяцце Дзевы Марыі

15.08.2021 08:11
Іншая назва народнага свята – Маці Божая Зельная.
Аўдыё
  • Каталікі святкуюць Унебаўзяцце Дзевы Марыі
.
.utroja0/pixabay.com/CC0

15 жніўня Каталіцкі Касцёл адзначае свята Унебаўзяцця з целам і душой маці Езуса Хрыста. Іншая назва народнага свята – Маці Божая Зельная.

Згодна з легендай, Марыя, не заплямленая грахом, павінна была не памерці, а толькі заснуць. Яе магіла аказалася пустой, цела ўнутры не было, а там, дзе яна ляжала, былі знойдзены вянкі і духмяныя лілеі. У памяць аб гэтай падзеі вернікі асвячаюць кветкі, вянкі і травы.

Несумненна Унебаўзяцце Найсвяцейшай Дзевы Марыі з’яўляецца адным з самых важных марыйных святаў у Каталіцкім касцёле – падкрэслівае тэолаг Дар’юш Жук-Альшэўскі.

-Папа Рымскі Пій ХІІ 1 лістапада 1950 году аб’явіў догмат аб ўнебаўзяцці Марыі Панны. І хоць гэта адзін з самых позніх догматаў, то трэба падкрэсліць, што ў такую праўду веры касцёл верыць з самага пачатку. Прынамсі напэўна з V стагоддзя, паколькі менавіта з таго часу ёсць дакументы, якія пацвярджаюць урачыстасці. І гаворка тут пра тое, што Марыя з душой і целам была ўзятая ў неба. Марыя з увагі на свае заслугі, а нават у першую чаргу з увагі на сваю веру была ўзятая ў неба з душой і целам. То бок яе цела ў момант смерці ці адразу пасля смерці было праслаўлена таксама як цела Хрыста.

Свята Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі таксама нагадвае пра канчатковае прызначэнне кожнага чалавека, мэта якога – трапіць у неба.

-Паводле мяне, гэта адна з галоўных прычын, чаму мы, людзі, з чалавечай перспектывы святкуем гэтая свята. Марыя першая, хто дзякуючы сваёй веры трапіў у неба. Яна паказвае нам нашу будучыню. Гэта нашае ўмацаванне ў веры, гарантыя таго, што чакае нас, бо мы верым, каб жыць у вечнасці з Богам, – гаворыць Дар’юш Жук-Альшэўскі.

Гісторыя свята бярэ пачатак у V стагоддзі нашай эры і бярэ свой пачатак у Ерусаліме. Ксёндз Ян Алдакоўскі звяртае ўвагу, што ў Польшчы свята адзначаецца з моманту прыходу хрысціянства ў Польшчу і яно глыбока ўкаранёнае ў каталіцкай традыцыі.

-У Польшчы касцёлаў і капліц у гонар унебаўзяцця Марыі ёсць каля 600. Многія катэдры маюць гэты тытул. Гэтая тэма займае важнае месца ў выяўленчым мастацтве, скульптуры. Таксама мы маем вельмі моцна распаўсюджаныя народныя традыцыі. З Х стагоддзя распаўсюдзіўся звычай асвячэння зёлак. Гэта звязана з верай у тэрапеўтычны і лекавы ўплыў зёлак. Асвячаюць таксама збожжа, букеты кветак, садавіну – усё, што з’яўляецца спелым плёнам зямлі. Так як спелым плёнам Зямлі з’яўляецца Марыя.

Бласлаўленне кветак і зёлак (часамі зельна называюць хрысціянскімі дажынкамі) павінна быць выразам падзякі. Гэта знак удзячнасці Богу за ўсё, што мы атрымалі ў дар ад Яго. Духоўная традыцыя ў спалучэнні з народнай кажуць, што гэтыя асвечаныя вянкі і букеты абараняюць паселішчы ад стыхіі і ўсяго злога.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры