Прафесар Бэата Калесіньска(Beata Kolesińska) з Хімічнага факультэта Лодзінскага тэхналагічнага ўніверсітэта была ўзнагароджана Еўрапейскім цэнтрам эканамічнага развіцця тытулам «Пасол інавацый» за навуковыя даследаванні сінтэзу пептыдаў, паведаміла прэс-служба Лодзінскага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Прафесар Калесіньска займаецца распрацоўкай і сінтэзам пептыдаў, гэта значыць тых бялкоў, якія ўдзельнічаюць ва ўсіх фізіялагічных працэсах у жывых арганізмах.
«Асноўная мэта даследчай працы, якую праводзіць Калектыў хіміі і інжынерыі па хіміі пептыдаў і бялкоў, які я ўзначальваю – не толькі даказаць правільнасць здагадак, але і дасягнуць практычных эфектаў, напрыклад, у выглядзе інавацыйных матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца пераважна ў шырокай медыцынскай прамысловасці», – тлумачыла прафесар Калесіньска.
«Важнасць нашых даследаванняў падкрэсліваецца тым, што іх станоўчыя вынікі вельмі часта аказваюць непасрэдны ўплыў на паляпшэнне якасці жыцця і здароўя людзей», – дадала яна.
У 2019 годзе прафесар Калесіньская атрымала тытул «Вучонага будучыні», які прысуджаецца ў рамках Польскай прэміі за інтэлектуальнае развіццё. Супрацоўніцу Лодзіньскага тэхналагічнага ўніверсітэта ўзнагародзілі за інавацыйныя гібрыдныя матэрыялы для рэгенерацыі тканін.
PAP/аз