Менш за 27% апытаных палякаў ведаюць, што гепатацелюлярную карцыному, то бок рака печані, выклікаюць вірусы гепатыту – В або С. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання, праведзенага ў рамках новай адукацыйнай кампаніі «Пераадольваем цішыню».Кампанія прысвечаная гепатацэлюлярнай карцыноме– самай распаўсюджанай, першаснай злаякаснай пухліне печані.
Арганізатары кампаніі нагадваюць, што гэта агрэсіўны рак, які складае 90 працэнтаў першасных злаякасных пухлін печані. Рызыка захворвання павялічваецца з узростам. Найбольш выпадкаў фіксуецца ў людзей ва ўзросце каля 70 гадоў. У той жа час рак часцей выступае ў мужчын, чым у жанчын і звычайна развіваецца ў людзей з цырозам печані, выкліканым хранічным запаленнем. Запаленне можа быць выклікана рознымі фактарамі, але найбольш распаўсюджанымі з'яўляюцца вірусы і празмернае спажыванне алкаголю.
Апытанне грамадскай думкі, паказала, што менш за 27% рэспандэнтаў ведаюць пра тое, што асноўнай прычынай рака печані зʼяўляюцца вірусы. Больш за 74 % рэспандэнтаў прызналіся, што не ведаюць, што такое гепатацелюлярная карцынома.
Паводле арганізатараў кампаніі «Пераадольваем цішыню», нізкая інфармаванасць грамадства, а таксама бессімптомнае працяканне хваробы на першым этапе ўскладняюць своечасовую дыягностыку і тым самым зніжаюць шанцы на паспяховае вылячэнне.
PAP/аз