Беларуская Служба

У малацэ кормячых маці, прывітых супраць SARS-CoV-2, былі выяўленыя антыцелы

02.09.2021 07:31
Вынікі даследаванняў паказваюць, што вакцынацыя можа дапамагчы як маці, так і дзіцяці, пераконваюць навукоўцы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Beeki/pixabay.com/CC0 Public Domain

У малацэ кормячых маці, якія былі вакцынаваны супраць SARS-CoV-2, ёсць вялікая колькасць антыцелаў, якія могуць абараніць дзіця ад хваробы, гэта пацвердзілі даследаванні, праведзеныя ў Фларыдскім універсітэце. Вынікі даследаванняў былі апублікаваны ў часопісе Breastfeeding Medicine.

«Наяўнасць антыцелаў у малацэ сведчыць аб тым, што вакцынаваныя жанчыны могуць перадаць імунітэт свайму дзіцяці», – сказаў адзін з аўтараў даследавання мікрабіёлаг з Фларыдскага ўніверсітэта Джозэф Ларкін.

Вынікі даследаванняў настойліва паказваюць, што вакцынацыя можа дапамагчы як маці, так і дзіцяці, пераконваюць навукоўцы.

Цяпер навукоўцы працягваюць свае даследаванні. Яны хочуць даведацца больш пра працэс, з дапамогай якога дзіця абараняецца, спажываючы малако маці з антыцеламі супраць SARS-CoV-2. Яны хацелі б даведацца, напрыклад, ці дзеці, якія спажываюць малако маці з антыцеламі, могуць выпрацаваць уласны імунітэт супраць COVID-19.

«Акрамя таго, мы хацелі б даведацца больш пра антыцелы, напрыклад, як доўга яны знаходзяцца ў грудным малацэ і наколькі эфектыўна яны нейтралізуюць вірус», – кажуць даследчыкі.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка