Беларуская Служба

Беларуская меншасць у Польшчы адсочваюць тое, што адбываецца ў Рэспубліцы Беларусь з вялікай трывогай

07.09.2021 10:13
Беларусы Польшчы выказваюць рашучы пратэст супраць рэпрэсій у Беларусі.
Яраслаў Іванюкhttps://www.facebook.com/photo/?fbid=4868386206524346&set=pcb.4868383999857900

Беларускія арганізацыі Беласточчыны падтрымліваюць ЗБС «Бацькаўшчына» ды іншыя ўстановы, якім пагражае ліквідацыя.

Беларуская меншасць у Польшчы адсочваюць тое, што адбываецца ў Рэспубліцы Беларусь з вялікай трывогай, кажа падпісант заявы журналіст і грамадскі актывіст Яраслаў Іванюк.

- Мы чытаем усю гэтую інфармацыю пра ператрусы, несправядлівыя прысуды ў сфабрыкаваных справах супраць беларускіх актывістаў. У апошнія дні вялікую трывогу выклікае спроба ліквідацыі беларускім рэжымам арганізацыяў, якія дзейнічаюць на карысць развіцця беларускай мовы, культуры, грамадзянскай супольнасці, супраць незалежных сродкаў масавай інфармацыі. Асабліва балюча для нас, што ліквідуецца Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». Гэтая арганізацыя здаўна дзейнічае на карысць беларусаў замежжа. Гэтая арганізацыя спрабавала памяняць правілы законаў аб суайчынніках за мяжой. Крыху інакш, дзякуючы «Бацькаўшчыне» ўлады пачалі глядзець на беларусаў у замежжы, на беларускія меншасці ў суседніх краінах і таксама на эмігрантаў, якія выехалі з Беларусі.

Гэта чарговая заява беларускай меншасці ў Польшчы. У мінулым годзе Беларускае гістарычнае таварыства і фонд Kamunikat.org выступалі супраць затрымання супрацоўніка "Аrche" Алеся Пашкевіча, таксама тады, калі быў арыштаваны іншы беларускі гісторык Аляксандр Краўцэвіч.

яс

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы