Беларуская Служба

Змена клімату становяцца прычынай эміграцыі

10.09.2021 16:22
Хвалі экстрэмальных спёкаў, ураганы і паводкі, якія пагаршаюцца са змяненнем клімату, абцяжарваюць жыццё ў некаторых частках свету.
Аўдыё
  • Змена клімату становяцца прычынай эміграцыі
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:anncapictures/pixabay.com/CC0 Public Domain

Традыцыйна мяркуецца, што сітуацыя тычыцца афрыканскага кантыненту. Аднак, гэта не да канца праўда. Праблема пачала тычыцца ўсё больш амерыканцаў, якія заяўляюць аб змене месца жыхарства.

Грамадзяне ЗША ўсё часцей думаюць, што ім давядзецца пакінуць свае дамы з-за змены клімату. Паводле апытання даследчай кампаніі YouGov, праведзенага ў пачатку ліпеня і жніўні, 55% рэспандэнтаў заўважылі павелічэнне экстрэмальных з'яў надворʼя ў іх рэгіёне, а 15% з іх заяўляюць аб гатоўнасці пераехаць, кажа Кацпэр Насажэўскі, член праўлення Польскага таварыства даследаванняў над будучыняй і партнёр у даследчай кампаніі 4 CF.

- Злучаныя Штаты – гэта велізарная краіна, размешчаная ў некалькіх кліматычных зонах. Таму я лічу гэтыя ацэнкі верагоднымі. Больш за тое, я баюся, што, на жаль, гэтыя лічбы давядзецца павялічыць, таму што ёсць і эмацыйныя фактары. Сацыяльная псіхалогія азначае, што калі пачынаецца сапраўдны крызіс, міграцыі могуць быць масавымі.

Каліфорнія ўжо змагаецца з масавымі пажарамі, а Арэгон не так даўно адчуў надзвычай высокія тэмпературы. У сваю чаргу, жыхары самых паўднёвых штатаў пакутуюць ад ураганаў і паводак.

- Гэта, між іншым, Фларыда, размешчаная нізка над узроўнем мора. Акрамя таго, яна ляжыць у зоне ўздзеяння жорсткіх зʼяў надворʼя, якія ўзмацняюцца пры парушэнні кліматычнай сістэмы Зямлі. Гэта даволі густанаселеныя раёны, якія часта выбіраюць у якасці месца для выхаду на пенсію людзі, якія шукаюць больш цёплага клімату. Аднак можа аказацца, што жыхарам штата прыйдзецца зноў пераехаць з гэтага месца. Таму 15-працэнтныя прагнозы не перабольшаныя. Сітуацыя вымалёўваецца сапраўды нецікава.

Эксперты падкрэсліваюць, што кліматычная міграцыя хутка стане глабальнай зʼявай. Паводле ацэнак амерыканскай выведкі, наступныя 20 гадоў наступствы змены клімату закрануць кожную краіну свету. Згодна з дакладам, апублікаваным Міжнародным рухам Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, колькасць кліматычных эмігрантаў ужо ў пяць разоў перавышае колькасць ваенных бежанцаў.

-Міграцыя па прычыне клімату пачынае пераважаць. Людзі ўцякаюць з месцаў, пацярпелых ад сурʼёзных змяненняў клімату, і гэта не здзіўляе. Па ўсім зямным шары людзі будуць эвакуіравацца там, дзе павышаецца ўзровень мора і акіяна. Я пра гэта кажу ў кантэксце астраўных дзяржаў у Індыйскім акіяне ці Карыбскім моры, але гэта датычыцца і іншых абласцей. Нават у Польшчы ў нас ёсць дэпрэсіўныя раёны, размешчаныя ніжэй за ўзровень мора на Жулавах Вісляных або на нізкіх узвышшах, напрыклад, на паўвостраве Хэль ці ў некаторых частках узбярэжжа. Варта ведаць пра такія сцэнары будучыні, бо гэта значыць, што мы іх не адмаўляем. Мы не ўспрымаем іх як абстрактныя, але пачынаем рыхтавацца да будучыні. Даследаванні над будучыняй заключаюцца ў тым, каб спыніць тое, што можна спыніць, і добра падрыхтавацца да астатняга, – тлумачыць Кацпэр Насажэўскі.

ав

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце