Беларуская Служба

Сёння ў Польшчы стартуе 28 фінал акцыі «Прыборка свету»

17.09.2021 08:14
Польскае грамадства актыўна далучаецца да акцыі, аднак, самай важнай з’яўляецца экалагічная свядомасць у штодзённым жыцці. 
Аўдыё
  • Сёння ў Польшчы стартуе 28 фінал акцыі «Прыборка свету»
.
.Плакат акцыі

Акцыя «Прыборка свету» мае міжнародны характар. У Польшчы яе запачаткаваў фонд «Нашая зямля». Расказвае Бэата Бутвіцка з фонду.

-Я вельмі люблю расказваць гэтую гісторыю. Менавіта ў 1989 годзе яе прыдумаў аўстралійскі матрос і бізнесмен Ян Кернан, яго ўжо няма ў жывых. Уплываючы ў Сіднэйскую бухту ён заўважыў, на колькі яна брудная. Разам з сябрамі ён вырашыў прыбраць бухту. І так узнік «Clean up Australia«. Ужо ў 1993 годзе ААН узяло патранаж над акцыяй, як «Clean up the world». Праз год, у 1994, Міра Станіслаўска-Майштовіч, полька, якая пастаянна жыве ў Аўстраліі, прывезла і прышчапіла сваю ідэю ў Польшчы.

Як акцыя развівалася на працягу гэтых гадоў?

-Я думаю, што яна развівалася дакладна так, як думала Міра. Першыя дзесяць гадоў фонд «Нашая зямля» арганізаваў яе як адзіны ў Польшчы. Раней такіх акцый не было. Таму на працягу першых гадоў стала расла колкасць удзельнікаў. Напрыклад, у 1997 годзе ўдзел у акцыі прынялі 2,7 млн палякаў. А пасля, як марыла Міра, паявілася шмат ініцыятываў, звязаных з прыборкай кавалкаў Польшчы. Сёння можна сказаць, што акцыя з’яўляецца адной з самых старых, але не адзінай у Польшчы. Тое, што мы з упэўненасцю можам сказаць, гэта тое, што з намі засталіся нашыя самыя верныя ўдзельнікі, то бок пачатковыя школы, настаўнікі і вучні. Амаль 60% пачатковых школ удзельнічаюць у нашай акцыі штогод.

Нягледзячы на гады адукацыі і сталых акцый надалей трэба прыбіраць. Чаму так адбываецца? Адказ вельмі просты – бо людзі надалей смецяць. Смецяць нават у найпрыгажэйшых месцах, дзе звычайна шукаюць адпачынку ад працы і штодзённых абавязкаў.

-У акцыі «Прыборка свету» гаворка не ідзе пра прыборку, але пра тое, каб маніфеставаць, што нельга смеціць у прыродзе. Таму сённяшняя акцыя адбываецца пад лозунгам «Я думаю, таму не засмечваю». У мінулым годзе мы былі шакаваныя колькасцю смецця, знойдзенага ў прыгожых месцах – на пляжах, у лясах, парках. Сёння мы вельмі голасна хочам прадэманстраваць, што мы самыя сабе робім крыўду.

У справаздачах з мінулагодняй акцыі паведамлялася пра больш за 600 дзікіх звалак! Каманды фонду і валанцёры па ўсёй Польшчы сабралі тоны смецця на пляжах, у лясах і парках. Сярод сабранага смецця былі шкляныя і пластыкавыя бутэлькі для напояў, пластыкавыя ўпакоўкі для прадуктаў харчавання. Усё ў велізарнай колькасці! Гэта доказ таго, што людзі неасцярожна засмечваюць прыроднае асяроддзе, не задумваючыся, што выкінутыя смецці ўяўляюць пагрозу як для прыроды, так і для кожнага з нас.

ав

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце