Два навукоўцы з Токійскага ўніверсітэта сталі лаўрэатамі Прэміі па фундаментальнай фізіцы. Прафесар Хідэтошы Каторы быў узнагароджаны за распрацоўку самага дакладнага прыбора для вымярэння часу - атамнага гадзінніка з аптычнай матрыцай. У сваю чаргу, прафесар Харукі Ватанабэ - за працу над невядомымі раней паводзінамі матэрыі, у прыватнасці, над крышталямі часу.
Прэмія па фундаментальнай фізіцы (Breakthrough Prize) прысуджаецца з 2012 года за прарыўныя адкрыцці ў галіне фундаментальнай фізікі. Ейнымі лаўрэатамі з’яўляюцца, між іншым, Стывен Хокінг, Алан Гут ці Кіп Торн (таксама лаўрэат Нобелеўскай прэміі).
Галоўны прыз, акрамя прэстыжу, мае таксама грашовае вымярэнне, то бок 3 мільёны долараў.
PAP/аз