17 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень народнага адзінства. Гэты дзень быў устаноўлены ўказам Лукашэнкі ў чэрвені сёлета.
Згаданая дата прымеркаваная да агрэсіі Савецкага Саюзу супраць Польшчы, у выніку якой абедзве часткі Беларусі былі аб'яднаныя.
Шматлікія аглядальнікі адразу ж пасля ўстанаўлення дня ў гэтай даце ўбачылі свайго роду помсту Польшчы з боку рэжыму Лукашэнкі за прынцыповую пазіцыю Варшавы адносна падзей у Беларусі.
Пра падзеі 17 верасня мы размаўляем з кандыдатам гістарычных навук, спецыялістам па гісторыі Польшчы, Войска Польскага і Заходняй Беларусі, аўтарам гістарычных кніг і выстаў Ігарам Мельнікавым.
Паводле гісторыка, без даты 17 верасня не было б сённяшняй Беларусі, але абсалютна нельга казаць, што беларускі народ стаў свабодным. Спецыяліст таксама зазначае, што «гэтую дату Масква выкарыстоўвала і выкарыстоўвае па сённяшні дзень у сваіх мэтах».
З ім размаўляе Саўко.
падрабязнасці – слухайце аўдыёфайл
Гісторык Ігар Мельнікаў (на першым плане) і журналіст Валеры Саўко ў студыі Польскага радыё. Варшава, верасень 2021 года