Афіцыйнае адкрыццё ўстановы адбылося ў пятніцу, 17 верасня, у 82-ю гадавіну савецкай агрэсіі супраць Польшчы. У адкрыцці прынялі ўдзел прэзідэнт Анджэй Дуда і яго папярэднік Браніслаў Камароўскі. Былі таксама ахвяры рэпрэсій, якія перажылі ссылку ў Сібір. Удзельнікі ўрачыстасці падкрэслілі, што гэта месца з'яўляецца помнікам, усталяваным тым, хто памёр у ссылцы, а таксама тым, хто вярнуўся пасля дэпартацыі.
Польскія сібіракі падчас адкрыцця музею сказалі, што для іх – гэта кранальны момант, якога яны чакалі дзясяткі гадоў. Для многіх з іх месца, у якім стварылі музей, выклікае балючыя ўспаміны – тут быў Палескі вакзал, на якім НКВД грузіла ў вагоны дэпартаваных палякаў. Сібірачка, першы амбасадар Польшчы ў Беларусі Эльжбета Смулкова сказала, што ў яе памяці назаўжды захавалася карціна арышту бацькі:
-Мяне будзяць праз асветленыя шкляныя дзверы сталовай чужыя, рэзкія галасы. Пры ўваходзе стаіць савецкі салдат з аўтаматам.
У 1941 годзе Эльжбета Смулкова разам са сваёй маці і сястрой была дэпартаваная ў Сібір, дзе правяла наступныя 5 гадоў.
Новы музей перш за ўсё мае апавядальны характар, яго экспазіцыя грунтуецца на ўспамінах сасланых.
iar/эж