Міністр адукацыі і навукі Пшэмыслаў Чарнэк (Przemysław Czarnek) паведаміў, што новы прадмет – «Гісторыя і сучаснасць» зʼявіцца ў школах з наступнага навучальнага года.
Госць Польскага радыё 24 паведаміў, што Міністэрства адукацыі рыхтуе аснову праграмы для новага прадмета. Міністр таксама запэўніў, што «Гісторыя і сучаснасць» не павялічыць агульнай колькасці гадзін у школе:
- Гатовая аснова праграмы навучання новага прадмета будзе прадстаўленая грамадскасці, каб не выклікала сумненняў. У той жа час міністэрства працуе таксама над абмежаваннем матэрыялу па іншых прадметах, у тым ліку, па гісторыі старажытнасці і сярэднявечча, каб новы прадмет не падаўжаў часу, які школьнікі праводзяць у школе.
Новы прадмет будуць выкладаць настаўнікі гісторыі ў сярэдніх школах. Аб’ём матэрыялу будзе ахопліваць гісторыю другой паловы ХХ і першае дзесяцігоддзе ХХІ стагоддзя.
IAR/аз