Беларуская Служба

Больш за 40 краін узялі на сябе абавязацельствы адмовіцца ад вугалю

05.11.2021 08:09
У Глазга працягваецца кліматычныя канферэнцыя COP26.
Аўдыё
  • Больш за 40 краін узялі на сябе абавязацельствы адмовіцца ад вугалю

Падчас кліматычнай канферэнцыі у Глазга больш за 40 краін, у тым ліку Польшча, узялі на сябе абавязацельствы адмовіцца ад вугалю.

Сярод краін, пералічаных у заяве брытанскага ўрада, акрамя Польшчы, апынуліся В'етнам, Чылі, Егіпет і Марока. Аднак, дэкларацыю не падпісалі некалькі краін, якія зʼяўляюцца найбуйнейшымі ў свеце спажыўцамі вугалю, у тым ліку Кітай, Індыя, Аўстралія і ЗША. Напрыклад, Кітай спальвае больш вугалю, чым увесь астатні свет разам узяты.

Вугаль зʼяўляецца найбуйнейшым унёскам у змяненне клімату. Падпісанты пагаднення абавязаліся спыніць усе інвестыцыі ў новыя вугальныя электрастанцыі ў сваіх краінах і за мяжой. Яны таксама пагадзіліся паступова адмовіцца ад вугальнай энергіі ў 2030-х гадах для буйных эканомік і ў 2040-х гадах для бяднейшых краін.

Пагадненне таксама падпісалі дзясяткі арганізацый, а некалькі буйных банкаў пагадзіліся спыніць фінансаванне вугальнай прамысловасці.

Нягледзячы на тое, што ва ўсім свеце ўжо былі крокі для скарачэння выкарыстання вугалю, то ў 2019 годзе каля 37% сусветнай электрычнасці паходзіла з вугалю.
Польшча апынулася ў другой групе краін, якія павінны адмовіцца ад вугалю да 2040 году ці так хутка, як толькі гэта будзе магчыма пасля гэтай даты. Польскі прэм’ер-міністр звяртаў на кліматычным саміце ўвагу, што Польшча выступае за дасягненне кліматычнай нейтральнасці, але, паводле яе, яна павінна быць праведзена справядліва.

-Кожны з нас павінен узяць на сябе справядлівую адпаведную частку гэтых высілкаў. Мы ідзем у напрамку кліматычнай нейтральнасці, але мы не можам забываць як пра эканамічныя наступствы пандэміі, так і пра развіццё і разнастайнасць паасобных дзяржаў і рэгіёнаў. Не ўсе пачынаюць з аднолькавага моманту. Але ўсе павінны памятаць пра адзін прынцып: трансфармацыя не можа адбывацца коштам людзей, – гаварыў Матэвуш Маравецкі.

Дамоўленасць аб супрацьдзеянні пацяпленню клімату і аб абмежаванні выкідаў вуглякіслага газу ў паветра прымаюцца рэгулярна. Горш сітуацыя выглядае з іх выкананнем. Каб казаць пра поспех гэтых захадаў, неабходна каб яны рэалізоўваліся на глабальным узроўні. У сваю чаргу ў Глазга не прыехалі прадстаўнікі Кітая і Расія, адных з галоўных гульцоў у свеце. Кітай, Індыя і ЗША не падпісалі дамоўленасці аб спыненні выкарыстоўвання вугалю для вытворчасці электраэнергіі.

І гэта адна з галоўных праблем, мяркуе журналіст і публіцыст Якуб Пацан (tysol.pl, «Тыднёвік Салідарнасць»):

-Я падыходжу да гэтага так: усе кажуць, што мы павінны ратаваць планету. А самыя вялікія краіны, у якіх больш за ўсё ўлады, і якія выкідваюць больш за ўсё вуглякіслага газу, кажуць: вы і ратуйце. Шчыра кажучы, хто прымусіць Кітай, Расію, Індыю, а нават ЗША не выкідваць вуглякіслага газу, каб яны былі з нулявымі выкідамі? Напрыклад, Кітай узяў на сябе абавязацельствы да 2060 году, а цяпер скупляе ўвесь наяўны вугаль па кожнай цане. Таму гэта лаканічныя жаданні самых багатых краін свету. Напэўна, самымі каштоўнымі з’яўляюцца закулісныя размовы, пра якія не расказваецца.

Галоўная мэта канферэнцыі – умацаванне дамоўленасцяў, дасягнутых у Парыжы ў 2015 годзе, калі ўпершыню ўсе краіны падпісалі пагадненне аб барацьбе з глабальным пацяпленнем і скарачэнні выкідаў парніковых газаў.

Мы рухаемся да кліматычнай катастрофы -папярэдзіў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш, выступаючы на кліматычнай канферэнцыі COP26 у Глазга. Паводле яго слоў, чалавецтва «рые сабе магілу». Прэмʼер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан падкрэсліў, што чым даўжэй людзі не будуць займацца праблемай клімату, тым большай будзе цана. Слова ўзяў і вядомы брытанскі біёлаг Дэвід Атэнбара. – Так заканчваецца наша гісторыя? – спытаў ён.

ав

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце