Беларуская Служба

Некаторыя людзі натуральна ўстойлівыя да COVID-19

18.11.2021 14:14
Эксперты, якія пра гэта паведамілі, зараз задумоўваюцца, у чым іх сакрэт.
Kc
Kаранавіруcgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Новыя даследаванні паказваюць, што імунныя клеткі могуць спыніць на пачатковым этапе інфекцыю, выкліканую SARS-CoV-2. Гэта адбываецца настолькі хутка, што арганізам чалавека не паспее нават выпрацаваць антыцелаў. Інфекцыі не пакажуць таксама тэсты на COVID-19.

У даследаванні, апублікаваным надоечы ў часопісе Nature, даследчыкі прааналізавалі пробы крыві, сабраныя ў першыя тыдні пандэміі ў амаль 60 медыцынскіх работнікаў у Вялікабрытаніі.

Усе яны працавалі ў бальніцах з высокай рызыкай заражэння COVID-19, але ніколі не атрымалі станоўчага выніку тэсту, а іх арганізм не выпрацаваў антыцелаў супраць каранавіруса на працягу чатырох месяцаў даследавання.
Адмыслоўцы падазраюць, што згаданыя асобы могуць быць выключна ўстойлівымі да інфекцыі. Гэта магчыма, бо імунная сістэма чалавека ўжо не раз здзіўляла даследчыкаў.

аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка