Беларуская Служба

Зімой патрэбныя змены ў нашай дыеце

26.11.2021 17:45
Дыетолаг дадае, што ў асеннія дні можна часцей выбіраць цёплыя стравы. 
Аўдыё
  • Зімой патрэбныя змены ў нашай дыеце
.
.pixabay.com/CC0

Позняй восенню і зімой сапраўды могуць быць патрэбныя змены ў нашай дыеце. Аднак, нельга гэтага разумець як большую колькасць калорый. У кожную пару года чалавеку патрэбная іх аднолькавая колькасць. Гаворка ідзе пра змену якасці прадуктаў і пра іх сезоннасць, кажа дыетолага Клаўдыя Вісьнеўска.

- Мадыфікацыю можна правесці. Можна выкарыстоўваць больш сезонных і лакальных прадуктаў. То бок засяроджвацца на выбары прадуктаў, якія цяпер у сезоне з’яўляюцца самымі лепшымі. З садавіны – гэта будуць яблыкі, грушкі, з агароджы – папрыка, усе гатункі капусты, квашаныя прадукты. Варта есці насенне бабовых, карняплоды. Можна ў дыету ўключыць прыправы, якія разаграваюць – імбір, куркума, чылі, кардамон. Напэўна варта дадаваць гэтыя прыправы ў свае стравы.

Дыетолаг дадае, што ў асеннія дні можна часцей выбіраць цёплыя стравы. Напрыклад, замест аўсянкі з ёгуртам – гатаваная аўсянка з сухафруктамі. Восень і зіма – гэта час, калі асаблівым чынам трэба клапаціцца пра імунітэт.

-Ёсць канкрэтныя пажыўныя рэчывы, якія адпавядаюць за правільнае функцыянаванне імунітэту. Напрыклад, вітамін Д3, якія павінны прымаць абсалютна ўсе з пачатку кастрычніка. Слушна з нашым імунітэтам атаесамляецца вітамін Ц. Яго можна знайсці ў большасці садавіны і агародніны. Яго шмат у чырвонай папрыцы, але і ў кудравай капусце, пятрушцы, брусельскай капусце. Гэтыя прадукты лёгка даступныя ў гэтую пару году. Неабходна памятаць пра цынк, жалеза і селен. Яны знаходзяцца ў бабовых: нуце, сачавіцы, фасолі. Іх можна купіць круглы год. У пэўнай ступені жалеза ёсць у мясе, як у чырвоным, так і часткова ў белым, таксама ў цэльназернавой выпечцы. Ну і канешне нельга забываць пра кашы – грэчку, проса.

Вельмі часта доўгімі зімовымі вечарамі нам хочацца нечага больш каларыйнага, напрыклад, шакаладу....

-Ключавая справа ў тым, каб есці рэгулярна. Каб калорыі пастаўляліся ў арганізм раўнамерна. А калі нам хочацца нечага салодкага, то лепш у меншай колькасці і адразу пасля ежы.

Дыетолагі тлумачаць, што зімой трэба асабліва рэгулярна харчавацца. Лепш за ўсё з'есці пяць меншых порцый, кожная па 250-350 калорый. Яны дапамогуць захаваць цеплавы баланс і пазбавіцца ад непатрэбнага тлушчу (на пераварванне аднаго прыёму ежы мы выдаткуем да 90 ккал).

ав

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце