Беларуская Служба

Рак паводзіць сябе як хакер і «ўзломваецца»

09.12.2021 15:28
Самыя лепшыя даследчыкі атрымалі г.зв. Польскія Нобелі.
Аўдыё
  • Рак паводзіць сябе як хакер
Лаўрэаты Польскіх Нобеляўhttps://www.fnp.org.pl

У Каралеўскім замку ў Варшаве трыццаты раз уручылі прэміі Фонду польскай навукі. Гэта найважнейшыя навуковыя ўзнагароды ў Польшчы, якія называюцца польскай Нобелеўскай прэміяй.

Фонд Польскай навукі прысуджае прэміі ў чатырох галінах: навукі аб жыцці і планеце Зямлі, у галіне хіміі і матэрыялаў, па матэматыцы і фізічных і інжынерных навуках, а таксама гуманітарных і сацыяльных навуках.

Пераможцаў выбірае міжнароднае журы, у тым ліку нобелеўскія лаўрэаты.

Як паведаміў старшыня Рады польскай навукі Томаш Гузік (Tomasz Guzik), узнагароды атрымліваюць найлепшыя польскія навукоўцы.

 «Мэта прэміі – ушанаваць людзей з бясспрэчным міжнародным становішчам, якіх даследаванні і аказалі ўплыў на веды аб свеце. І такія дасягненні нашых пераможцаў адзначаюцца сёння», – сказаў праф. Томаш Гузік.

У галіне навук аб жыцці і Зямлі ўзнагароду атрымала праф. Бажэна Камінска-Качмарэк (Bożena Kamińska- Kaczmarek) з Інстытута эксперыментальнай біялогіі Польскай акадэміі навук за адкрыццё механізмаў, у выніку якіх злаякасныя гліомы прымушаюць імунныя клеткі працаваць для падтрымкі развіцця пухлін галаўнога мозгу.

Прафесар Каміньска-Качмарэк адзначыла, што адкрыццё здзівіла свет навукі.

«Нядаўна я натрапіла на акрэсленне, што рак паводзіць сябе як хакер і «ўзломваецца», бярэ пад кантроль і выкарыстоўвае для ўласных патрэб сістэму, якая павінна з ім змагацца. Механізм гэтай з'явы быў для нас вялікай нечаканасцю. Мы такога нават не маглі чакаць», – адзначыла праф. Каміньска-Качмарэк.

У галіне хімічных навук і матэрыялаў прэмію атрымаў праф. Яцэк Емеліты (Jacek Jemielity) з Цэнтра новых тэхналогій Варшаўскага універсітэта. Вучоны ўжо 20 гадоў займаецца хімічнымі мадыфікацыямі мРНК як інструментам для тэрапеўтычнага прымянення. Лаўрэат сказаў, што пасля распрацоўкі вакцыны супраць каранавіруса наступныя прэпараты мРНК дапамогуць пры іншых захворваннях.

«Найбліжэйшыя гады стануць прарывам у выкарыстанні тэрапеўтычных мРНК, і гэта будуць тэрапеўтычныя супрацьракавыя вакцыны, але таксама метады лячэння генетычных захворванняў, рэдкіх захворванняў, метабалічных захворванняў, такіх як мукавісцыдозу або спінальная мышачная атрафія. мРНК таксама праходзіць клінічныя выпрабаванні ў так званай рэгенератыўнай медыцыне, напрыклад, пры рэгенерацыі сардэчнай мышцы ў людзей пасля інфаркту», – сказаў праф. Емеліты.

У галіне матэматычных і фізічных навук лаўрэатам стаў праф. Гжэгаж Петшыньскі (Grzegorz Pietrzycki) за дакладнае вызначэнне адлегласці да Вялікага Магеланава Воблака, а ў галіне гуманітарных навук – праф. Цэзары Цесьлінскі – за вырашэнне ключавых праблем тэорыі ісціны.

Агулам, лаўрэатамі Прэмій польскай навукі сталі 110 чалавек. Сума індывідуальнага прыза складае 200 тысяч злотых (сёння гэта 43,5 тысячы еўра).

яс/IAR

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка