Беларуская Служба

Navi Band выступае ў польскіх гарадах і плануе ехаць яшчэ далей

12.01.2022 20:00
«Зараз сэрца за кратамі ў большасці беларусаў. Таму і канцэрт атрымаўся настальгічны».
Аўдыё
  • Святочны калядны канцэрт гурта Navi Band
 Navi Band
Канцэрт Navi Band у Беластокуradyjo.net/Я.Іванюк

На трэці дзень праваслаўнага Раства, у апошнюю нядзелю, у Беластоку адбыўся сапраўдны марафон беларускіх мерапрыемстваў. Фактычна не выходзюшы з кавярні Лялечнага Тэатру можна было стаць гледачом калядавання дзіцячай школы беларускіх традыцый, у якім удзельнічалі дзеткі беларускіх прымусовых уцекачоў, у перфарматыўным чытанні п’есы Кэран Клімоўскі „Калыханка для дарослага мужчыны” ды ў святочным калядным канцэрце гутру Navi Band.

- Мы любім прыязджаць сюды. Па-першае тут шмат блізкіх людзей на Беласточчыне. Няма фестывалю «Бардаўская восень», я спадзяюся, няма пакуль, кажа Арцём Луканенка.

- Асабліва, калі ты тут у Беластоку, зусім побач, здаецца, рукой падаць і ты ўжо ў Беларусі. Мяжа побач і ад гэтага сэрцаадчуванне, «сэрца за кратамі» яно ёсць, асабліва ў святы. У Беларусі людзі, якія не змаглі сустрэць святы з сваёй сям'ёй, іх амаль тысяча чалавек, проста за нішто сядзіць за кратамі. Гэта вельмі балюча і таксама памятаць аб гэтым трэба, – адзначыла Ксенія Жук.

Ксюша і Арцём парадавалі беластоцкую публіку сваімі песнямі, хаця ў цэлым канцэрт атрымаўся вельмі настальгічным.

 «Зараз сэрца за кратамі ў большасці беларусаў. Таму і канцэрт атрымаўся настальгічны», – кажуць музыкі.

Паслухайце сюжэт Яраслава Іванюка ў далучаным гукавым файле.

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы