Да такіх сітуацый трэба прызвычайвацца. Сіноптыкі кажуць, што перапады ў надвор’і стануць нармальнай рэччу. Праблема тычыцца не толькі Еўропы, але і цэлага свету.
Змены тэмпературы будуць усё часцейшымі – кажа Гжэгаж Валіеўскі з Інстытуту метэаралогіі і воднай гаспадаркі.
-Апошнім часам надвор’е паказвае вельмі дзіўны твар. З аднаго боку каляды, дзе ў Малапольшчы ноччу было нават -24 градусы, а літаральна адразу наступае +14 ва Уроцлаве. Анамаліі вельмі моцна бачныя. З аднаго боку самыя халодныя каляды за апошнія 30 гадоў, а пасля ў апошні дзень году і на новы год +14. Гэта самая высокая дагэтуль тэмпература для 31 снежня і 1 студзеня за апошнія 30 гадоў. Да гэтага трэба прызвычаіцца.
На жаль, такія скачкі ў тэмпературы маюць вельмі кепскі ўплыў на сітуацыю, напрыклад, у сельскай гаспадарцы. У такіх умовах расліны паміраюць, кажа старшыня Люблінскай сельскагаспадарчай палаты Густаў Ендрэяк.
-Расліны вельмі далікатныя. Яны адчуваюць кожную, нават нязначную змену надвор’я. Мы не заўважаем гэтыя працэсы, бо на вуліцы шэрае надвор’е, а аказваецца, што расліны ўжо пачынаюць працэс вегетацыі. Калі вегетацыя пачынаецца, то хопіць, каб на працягу пяці дзён было пяць градусаў і расліны пачынаюць жыць. Потым дастаткова, што прыйдуць замаразкі і расліны паміраюць.
Такія перапады тэмпературы асаблівым чынам непакояць садоўнікаў. Гэта іх у першую чаргу тычыцца праблема.
-Самая вялікая праблема з раннім сортам чарэшні, персікаў. Гэтая садавіна павінна паявіцца ў продажы ўжо на пачатку лета, але ў выніку перападаў тэмпературы яе мала, запатрабаванне ёсць, а цэны высокія.
У красавіку, паводле доўгатэрміновых прагнозаў надвор’я, максімальная тэмпература можа дасягаць нават 20 градусаў. Сёлетняя вясна павінна быць значна цяплейшай, чым звычайна. І гэта таксама ўжо заканамернасць.
-Апошнімі гадамі мы менавіта назіраем зіму і пасля адразу вельмі цёплую вясну, можна нават сказаць лета. Няма пераходнага перыяду, ранняй вясны. Прагнозы паказваюць, што ў гэтым годзе зноў будзе такая ж самая сітуацыя.
З падобнымі праблемамі сустракаюцца шматлікія краіны, дзе сітуацыя з прыроднымі анамаліямі значна горшая. Прывядзём прыклад Калумбіі і Бразіліі. Парадаксальна сітуацыя з паводкамі і засухай у гэтых краінах уплывае на людзей ва ўсім свеце.
Гаворка пра каву. Кававыя плантацыі апынуліся ў складанай сітуацыі менавіта з-за паводак і засух. У верасні цэны кавы на біржы былі ўдвая вышэйшымі – кажа Мацей Душак Coffeedesk.pl.
-Цана сырой кавы, гэтак званай зялёнай, катуецца на нью-ёркскай біржы. 95% кавы ў свеце залежыць ад біржы ў Нью-Ёрку. І цяпер мы маем дачыненне з ростам кавы на сусветным рынку амаль на 100% у параўнанні з пераломам 2019 і 2020 году, калі цэны былі на ўзроўні гістарычнага мінімуму.
Згаданыя анамаліі – гэта вынік змены клімату. Каб стрымаць гэты працэс неабходна, між іншым, стрымаць выкіды цяплічных газаў.
ААН адзначае, што анамальныя з’явы ў надвор’і будуць станавіцца ўсё часцейшымі.
ав