Тэмы, якія закранаюцца ў апошнім нумары «НІВЫ»:
* Беларусы супраць вайны – пікет у Беластоку
* Фэст «Вялікі аркестр Святочнай дапамогі » - як ён праходзіў у Беластоку, а ў Бельску Падляшскім радны Тамаш Суліма перадаў увесь ганарар раднага Вялікаму аркестру – амаль 600 еўра, бацюшка ў Мастаўлянах таксама падтрымаў дабрачынную акцыю, сімвалам якой з'яўляецца чырвонае сэрцайка, якое валанцёры даюць кожнаму ахвяравальніку.
* Два аблічча Падляшша сапраўднае і ўяўнае ў новым альбоме Юркі Раецкага «Кліматы Падляшша. Шматкультурнасць».
* Выстава мастацкіх пленэраў «Мая малая айчына» ў беларускім Музеі ў Гайнаўцы.