Беларуская Служба

Украінскіх дзяцей, хворых на рак, накіроўваюць у польскія шпіталі

03.03.2022 14:19
У польскіх установах ужо каля 50 маленькіх пацыентаў з анкалагічнымі захворваннямі.
Ілюстрацыйны здымакshutterstock.com

Агульнанацыянальную кампанію па догляду за ўкраінцамі каардынуе Цэнтральная клінічная бальніца ў Лодзі. Да яе далучыліся ўсе дзіцячыя анкалагічныя дыспансеры і некалькі фондаў.
Сёння ў дзіцячую клінічную бальніцу ў Беластоку трапілі двое хлопчыкаў з Украіны. 

Дзецям 4 і 17 гадоў. Яны ў працэсе лячэння лейкозу. Хлопцы прыехалі са шпіталя ў Львове. Доктар Луцыя Даковіч з Педыятрычнай анкалагічнай клінікі ў Беластоку кажа, што дзеці ў здавальняючым стане. Разам з імі іх маці. У шпіталі яны застануцца некалькі месяцаў і пройдуць хіміятэрапію. У перапынках паміж этапамі ўвядзення прэпаратаў пацыентам іх будуць выпускаць са шпіталя. Дзеці забяспечаныя доглядам. Маці пасялілі ў інтэрнаце Медычнага універсітэта ў Беластоку, корміць іх адзін з рэстаранаў пад Беластокам.

Доктар Луцыя Даковіч зазначае, што клініка гатова прымаць больш пацыентаў з Украіны.

яс/Рэната Рэда

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка